Для Лукашэнкі спорт быў своеасаблівай цацкай, спосабам праяўленьня сваёй улады. А атрымалася, што аднымі зь першых пратэставаць сталі спартоўцы, якія не пагадзіліся з гвалтам і фальсыфікацыямі. І гэта было для Лукашэнкі ўдарам, лічыць віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя.