Першы міністар Шатляндыі Нікала Стэрджэн 2 сьнежня выказала надзею, што Шатляндыя здабудзе незалежнасьць і далучыцца да Эўразьвязу.
Зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РУУС Берасьця мясцовы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда затрыманы па новым пратаколе, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.
Рашэньне прынялі паводле скаргі Сьвятланы Гальдадэ, якая раней узначальвала Гомельскі гарвыканкам.
Мараторый на сьмяротнае пакараньне дзейнічаў у Казахстане ад 2003 году, цяпер жа падпісаная поўная забарона.
Падзеі 2 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Галоўнае за 1 студзеня.
Цяпер мужчыны могуць выйсьці на пэнсію ў 62,5 года, а жанчыны ў 57,5.
Вялікая Брытанія афіцыйна пакінула Эўрапейскі Зьвяз. 31 студзеня 2020 году а 23:00 грынвіцкага часу і апоўначы брусэльскага скончыўся пераходны пэрыяд. У сілу ўступілі новыя правілы эканамічных адносін паміж Злучаным Каралеўствам і ЭЗ.
Сытуацыя ў Беларусі будзе на парадку дня швэдзкага старшынства ў АБСЭ, якое пачалося ў першы дзень новага году, заявіла кіраўнік МЗС краіны Ан Ліндэ.
Адказнасьць за забойства паліцыянта ў сталіцы Чачні 28 сьнежня ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Пра гэта піша Reuters. Доказаў сваёй сувязі з нападнікамі сябры арганізацыі не падалі, адзначае агенцтва.
Гітанас Наўседа напісаў віншаваньне па-беларуску.
Ціханоўская — пачатак, Лукашэнка — канец. Сабралі паралелі і перакрыжаваньні з двух зваротаў.
Выданьне Tribuna.com заўважыла падчас навагодняга звароту Аляксандра Лукашэнкі старшыню беларускай фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава і шэраг іншых спартоўцаў і спартовых функцыянэраў.
Сьвяточны зварот 31 сьнежня 2020 году запісалі і Аляксандар Лукашэнка, і Сьвятлана Ціханоўская. Статыстыка кажа, што іх шукалі амаль аднолькава, але ў сацсетках хваляцца праглядам толькі аднаго са зваротаў.
Найважнейшыя падзеі 31 сьнежня 2020 г.
Паводле дамовы, Гібралтар мае быць у Шэнгенскай зоне.
31 сьнежня 2019 году мала хто ўяўляў, якім 2020 год стане для Беларусі.
Больш за 100 чалавек у Беларусі сустрэнуць Новы 2021 год пад адміністрацыйным арыштам паводле абвінавачаньняў ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях.
Драгічынскаму карэспандэнту «Першага рэгіёну» Сяргею Гардзіевічу выстаўлена абвінавачаньне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).
Тэзіс пра канчатковае дафармаваньне беларускай нацыі як палітычнай супольнасьці стаў вельмі папулярны ў 2020 годзе. Свабода папрасіла вядомых беларускіх гісторыкаў пацьвердзіць або зьняпраўдзіць гэтую думку.
«Гэта ў Канстытуцыі будзе ў праекце прапісана і на рэфэрэндуме вы будзеце вырашаць. Ніхто на Ўсебеларускім сходзе ня будзе прымаць канстытуцыйных рашэньняў»
Да палітычнага зьняволенага блогера і актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка 31 сьнежня зноў не пусьцілі адваката. Адвакаты ня могуць трапіць да яго з 18 сьнежня.
Стваральніцу беларускага «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры — ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу, паведаміла яе дачка Аляксандра ў Фэйсбуку.
Кіраўніка амэрыканскага Агенцтва па глябальных мэдыя Майкла Пэка абвінавацілі ў «беспрэцэдэнтным адыходзе» ад прынцыпу палітычнай збалянсаванасьці і спробе абмежаваць незалежнасьць карпарацыі.
31 сьнежня Ангела Мэркель павіншавала жыхароў Нямеччыны з Новым годам. У сваім выступленьні яна сярод іншага сказала, што ня будзе змагацца за пасаду канцлера на выбарах, якія пройдуць праз 9 месяцаў.
«Я цяпер у турме, ня будзе шампанскага, абдымкаў сяброў і ўсьмешак родных у навагоднюю ноч. Але гэта варта таго, каб праз год у гэтую ноч мы выйшлі на вуліцы свабоднымі, шчасьлівымі, поўнымі ўпэўненасьці ў сьветлай будучыні нас і нашай любімай краіны», — напісала Калесьнікава.
Палітык, кіраўніца міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом» Вольга Карач — пра галоўныя пазытыўныя і нэгатыўныя вынікі 2020 году, старую і новую апазыцыю, а таксама пра беларускія пэрспэктывы ў 2021 годзе.
Палітвязень Віктар Бабарыка падзякаваў беларусам за тое, што яны зрабілі ў 2020 годзе, за дабрыню, адвагу, сумленнасьць, ахвярнасьць, любоў да адзін аднаго і краіны.
29 ліпеня ў санаторыі пад Менскам затрымалі 33 расейскіх грамадзянаў. Беларуская ўлада заявіла, што падазрае іх у падрыхтоўцы беспарадкаў напярэдадні выбараў. Украіна прасіла выдаць вагнэраўцаў ёй, бо яны бралі ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе. Але праз два тыдні затрыманых вярнулі ў Расею.
Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў і беспрэцэдэнтнага гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Аляксандар Лукашэнка са сваімі атачэньнем зноў трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, ЗША ды іншых краін сьвету.
Яўген Буры адказвае за эканоміку і фінансы ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве. Шмат гадоў ён працаваў у Міністэрстве па падатках і зборах, а таксама ў Савеце бясьпекі Беларусі. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў пра свае пляны ў камандзе Паўла Латушкі і настроі сярод чыноўнікаў.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Беларусі на 30 сьнежня 169 палітвязьняў і яшчэ дзясяткі адміністрацыйных вязьняў, якія адбываюць пакараньне за ўдзел у пратэстах супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Што вядома пра ўмовы, у якіх гэтым людзям давядзецца сустракаць навагоднія сьвяты?
Раней адвакат разам з чатырма сукамэрнікамі займаў старое памяшканьне ў сутарэньнях.
Акушэр-гінэколяг зь Ліды Ірына Здота далучылася да страйку 30 сьнежня. Напярэдадні яе затрымалі на мітынгу і аштрафавалі, а на працы прапанавалі звольніцца па ўласным жаданьні.
Ініцыятыва BYPOL, створаная былымі беларускімі сілавікамі, заявіла, што раскрыла шэраг супрацоўнікаў сілавых органаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў арышце блогера Сяргея Ціханоўскага і ціску на яго.
Казлоў правёў у СК каля трох гадзін, паказаньні даваць адмовіўся. Тады яму прызначылі яшчэ адзін допыт.
Сэнат Аргентыны ўхваліў законапраект аб легалізацыі абортаў. За яго прагаласавалі 38 сэнатараў, супраць былі 29, адзін устрымаўся.
Чатыры найбуйнейшыя ўкраінскія трэйдэры, чакаючы, калі скончыцца дзеяньне заканадаўчай забароны на пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі, выкупілі амаль палову даступных магутнасьцяў, каб аднавіць энэргаператокі паміж Беларусьсю і Ўкраінай.
Сярод асноўных вынікаў назвалі пашырэньне міжнароднага супрацоўніцтва, распрацоўку «Канстытуцыі новай Беларусі» і прыняцьце «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі».
Сёньня 74-годзьдзе сьвяткуе Ніна Багінская.
Кіраўнікі Эўразьвязу — кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен — у сераду ў Брусэлі афіцыйна падпісалі ад імя ЭЗ пагадненьне аб ўзаемаадносінах паміж Эўразьвязам і Вялікай Брытаніяй пасьля выхаду Брытаніі з ЭЗ.
Нацыянальны саюз пісьменьнікаў Украіны спыніў супрацу з нацыянальнымі пісьменьніцкімі арганізацыямі і амбасадамі 17 краін, у тым ліку і Беларусі.
Амапаўцы «за асаблівыя заслугі» ўручылі Лукашэнку чорны бэрэт, бо ён быў у іх баявых парадках.
Лукашэнка падчас наведваньня базы АМАПу ў Менску ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнікам міліцыі і вайскоўцам і зноў абразіў бел-чырвона-белы сьцяг.
Аўтары каналу сьцьвярджаюць, што атрымалі навагодняе пасланьне ад Сяргея Ціханоўскага.
Сяргей Барысаў і Юлія Юшкова-Барысава — аўтары кнігі «Понять Беларусь. Записки странствующих социологов». У інтэрвію для Свабоды Сяргей Барысаў заяўляе, што прадказваў тыя працэсы, якія захапілі Беларусь у 2020 годзе, і заяўляе, што ў Крамлі ня лічаць, што яны падтрымліваюць Лукашэнку.
365 дзён журналісты Радыё Свабода фіксавалі ўсё тое, што адбывалася ў Беларусі. Каранавірус і першая сьмерць, парад і неабвешчаны карантын, выбары і гвалт сілавікоў, беларусы і неймаверная салідарнасьць.
Ці зьбіраецца Лукашэнка праз «Усебеларускі сход» зьмяніць Канстытуцыю? Ці зможа і ці захоча Расея прымусіць Лукашэнку выканаць сочынскія абяцаньні? Ці скончылася беларуская рэвалюцыя?
Агучаная дата правядзеньня VI «Усебеларускага народнага сходу» ці «веча» — 11–12 лютага 2021 году. Аднак пры цяперашняй уладзе такая форма «дыялёгу з народам» немагчымая, перакананае Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва.
Загрузіць яшчэ