Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Менскам адвялі зямлю пад вілу для бізнэсоўца з Эміратаў, блізкага да Лукашэнкі


Сёмкава, ілюстрацыйнае фота
Сёмкава, ілюстрацыйнае фота

Менаблвыканкам ухваліў вылучэньне ўчастку ў 1,3 гектара на беразе Менскага мора кампаніі «Эмірэйтс Блю Скай», вынікае з дадзеных Дзяржаўнага рэгістру нерухомай маёмасьці. Тут плянуюць збудаваць вілу для старшыні праўленьня кампаніі Мухамэда Алі аль-Абара.

Як нагадвае Tut.by, спачатку прадпрымальнік абвясьціў пра стварэньне на поўначы Менску «разумнага гораду», а цяпер вырашыў абзавесьціся і ўласным домам. Пабудаваць яго вырашылі побач з аб’ектам «Родавае гняздо» блізкага да ўладаў бінэсоўца Аляксея Алексіна ля вёскі Сёмкава.

Як кажуць крыніцы парталу, участак перададзены ў арэнду «Эмірэйтс Блю Скай» на 99 гадоў (да 25 лістапада 2119 году). Гадавая арэндная плата — 2 595 рублёў. Тут плянуюць пабудаваць двухпавярховую вілу з жылымі пакоямі, басэйнам, спартовай заляй і гаражом на чатыры машыны. Алексін ужо праклаў сюды дарогу і зрабіў пірс, да якога можна швартаваць яхты.

Мухамэд Алі аль-Абар — суўладальнік шэрагу кампаніяў у сфэрах інвэстыцыяў, нерухомасьці, гатэльнага бізнэсу, лягістыкі і г. д. Адна зь іх — «Эмірэйтс Блю Скай» — уваходзіць у структуру сэрбскай кампаніі братоў Карычаў «Дана Холдынгз» і выступае замоўцам комплексу «Паўночны бераг» з жыльлём і камэрцыйнай нерухомасьцю на 10 квадратных кілямэтрах у Менску. Алі аль-Абар сёлета сустракаўся з Лукашэнкам.

«Эмірэйтс Блю Скай» — гэта пераназваная ў пачатку году для прыцягненьня інвэстыцыяў кампанія «Зомэкс Інвэстмэнт», якую заснавалі два кіпрскія афшоры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG