Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як супрацоўнікі ФСБ спрабавалі атруціць расейскага палітыка Навальнага — новае расьсьледаваньне


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

У канцы кастрычніка Радыё Свабода, Bellingcat, расейскае выданьне The Insider і нямецкі часопіс Der Spiegel апублікавалі расьсьледаваньне, якое паказала, што Расея, верагодна, працягвае праграму стварэньня баявых атрутных рэчываў, у тым ліку рэчыва «Новичок», якое распрацоўвае маскоўскі навуковы цэнтар «Сигнал». Грунтуючыся на гэтых дадзеных, Bellingcat, CNN, The Insider і Der Spiegel працягнулі расьсьледаваньне і раскрылі існаваньне адмысловай каманды апэратыўных супрацоўнікаў Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі, у тым ліку з мэдычнай адукацыяй і досьведам працы, якія спрабавалі атруціць расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Як пішуць аўтары новага расьсьледаваньня, імі былі прааналізаваныя «сотні тысяч званкоў». З публікацыі вынікае, што непасрэдна ў паездкі па Расеі разам з Навальным і ў падрыхтоўку яго атручэньня былі ўцягнутыя як мінімум 8 супрацоўнікаў ФСБ, у тым ліку лекары. Інтэнсіўнасьць абмену званкамі паміж імі і іх начальствам узрастала некалькі разоў — напярэдадні меркаваных спробаў атручэньня, уключаючы Томск.

Паводле расьсьледаваньня, апэрацыю кантраляваў генэрал ФСБ Кірыл Васільеў, дырэктар Інстытуту крыміналістыкі ФСБ, а таксама суаўтар некалькіх навуковых працаў у галіне хімічнага сынтэзу. Васільеў ня любіць афішаваць сваю датычнасьць да ФСБ, выступаючы ў артыкулах у якасьці «вядучага кансультанта» навуковага цэнтру «Сигнал». Ён зьяўляецца камандзірам вайсковай часткі 34435, якая была ператворана ў Інстытут крыміналістыкі ў 2001-2002 гадах. Гэтае падразьдзяленьне спэцслужбы расьсьледавала выбухі дамоў у Маскве, катастрофу падводнай лодкі «Курск», тэракты ў Бэслане і захоп тэатральнага цэнтру на Дуброўцы ў Маскве, а таксама выбух у мэтро Санкт-Пецярбургу ў красавіку 2017 году. Супрацоўнікі інстытуту займаюцца ня толькі рэзананснымі тэрактамі: яго экспэрты знайшлі «заклікі да незаконнай дзейнасьці» ў роліках расейскага блогера Ягора Жукава ўвосень 2019 году, а таксама наркотыкі на паверхні валасоў журналіста Івана Галунова.

Начальнікам Кірыла Васільева, як сьцьвярджаецца ў новым расьсьледаваньні, зьяўляецца Ўладзімір Багданаў, былы кіраўнік Інстытуту крыміналістыкі, а цяпер, як вынікае з адкрытых крыніц, — начальнік Цэнтру спэцыяльнай тэхнікі ФСБ і намесьнік кіраўніка Навукова-тэхнічнай службы ведамства. Багданаў зьяўляецца непасрэдным падначаленым дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава.

Уладзімір Багданаў: кадар зь сюжэту расейскага «Першага каналу» пра Інстытут крыміналістыкі ФСБ
Уладзімір Багданаў: кадар зь сюжэту расейскага «Першага каналу» пра Інстытут крыміналістыкі ФСБ

Усяго, як сьцьвярджаецца ў расьсьледаваньні Bellingcat, The Insider, CNN і Der Spiegel, у працу спэцыяльнага падразьдзяленьня Інстытуту крыміналістыкі, які займаецца атручэньнямі, было ўцягнута да 20 чалавек.

Галоўны рэдактар выданьня The Insider Раман Дабрахотаў расказаў тэлеканалу «Настоящее время» пра месца, дзе, паводле расьсьледаваньня, прыдумляюць яды для апанэнтаў Крамля, і пра людзей, якія гэтыя яды выкарыстоўваюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG