Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.
Ёсьць таксама асьцярогі, што хакеры выкарысталі тыя ж самыя мэтады ўзлому адносна іншых дзяржаўным структураў ЗША — не паведамляецца, да якіх.
У Радзе нацыянальнай бясьпекі заявілі, што ведаюць аб паведамленьнях пра хакерскія напады і «робяць усё неабходнае». Сам факт нападаў пры гэтым не пацьверджаны і не зьняпраўджаны. Reuters, аднак, паведамляе, што нападу на Міністэрства фінансаў было прысьвечана спэцыяльнае пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі, якое прайшло ў суботу.
Якая менавіта дзяржава, як мяркуецца, стаяла за атакай — пакуль невядома. Тое, што гаворка ідзе менавіта аб дзяржаўным удзеле, на думку крыніц, відавочна, бо атака была праведзена на вельмі высокім тэхнічным узроўні.
- Раней ЗША абвінавачвалі ў арганізацыі хакерскіх нападаў на сваю тэлекамунікацыйную і інфармацыйную інфраструктуру ўлады розных краін — у тым ліку Расеі, Ірану, Кітаю і Паўночнай Карэі.
- Некалькі дзён раней паведамлялася аб тым, што адна зь вядучых сусьветных кампаній у сфэры кібербясьпекі, амэрыканская FireEye зазнала хакерскі ўзлом.
- Як піша The Washington Post са спасылкай на кіраўніцтва фірмы, хакеры выкралі каштоўныя інструмэнты, якія кампанія выкарыстоўвае для выяўленьня уразьлівасьцяў у кампутарных сетках кліентаў.
- У FireEye мяркуюць, што за атакай могуць стаяць людзі, якія карыстаюцца падтрымкай на дзяржаўным узроўні. «Мы сталі сьведкамі нападу з боку дзяржавы, якая мае высакаклясныя наступальныя магчымасьці», — падкрэсьліў кіраўнік FireEye Кевін Мандыя.