Кандыдат гістарычных навук Андрэй Мацук атрымаў 15 дзён арышту праз абвінавачаньне ў незаконным масавым мерапрыемстве, напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку ягоны калега Мікола Волкаў.
З публікацыі вынікае, што непасрэдна ў паездкі па Расеі разам з Навальным і ў падрыхтоўку яго атручэньня былі ўцягнутыя як мінімум 8 супрацоўнікаў ФСБ, у тым ліку лекары.
Спартовае выданьне «Трыбуна» публікуе відэа, на якім запісаны інцыдэнт, які адбыўся 18 кастрычніка, прыкладна за месяц да гібелі Рамана Бандарэнкі.
Падчас свайго другога за апошнія тры месяцы візыту ў Нямеччыну Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з фэдэральным прэзыдэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам
Генэральная пракуратура Азэрбайджану паведаміла аб арышце чатырох вайскоўцаў гэтай краіны за злачынствы ў зоне карабахскага канфлікту
Эканаміст Яўген Буры далучыўся да Народнага антыкрызісным кіраўніцтва на чале з Паўлам Латушкам
У тэлеграм-канале ГУБАЗіК (галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй) выклалі відэа з затрыманай 25-гадовай Ганнай А.
Прынамсі 387 супрацоўнікаў СМІ па ўсім сьвеце адбываюць турэмныя тэрміны праз сваю прафэсійную дзейнасьць
У анэксаваным Расеяй Крыме прададзеныя 100% акцыяў вінзаводу «Масандра». Пакупніком стала даччыная кампанія банку «Россия» ТАА «Южный проект»
Каталіцкі сьвятар з Расонаў на Віцебшчыне расказаў у інтэрвію «Свабодзе», як адбываў 10 дзён адміністрацыйнага арышту ў віцебскім ізалятары. Ксяндза Барка асудзілі за малюнак у фэйсбуку «Стоп лукашызм» аўтарства мастака Ўладзімера Цэсьлера. Суд палічыў гэта «прапагандай нацызму».
Валянцін Аскірка 20 гадоў выкладаў фізыку ў Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце.
Сьвятлана Хілько скончыла Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў і 10 гадоў працавала ў праваахоўных органах Беларусі. У 2012 годзе яна звольнілася са Сьледчага камітэту ў званьні капітана.
У Менску людзі сталага веку зьбіраюцца каля Чырвонага касьцёла на свой адзінаццаты марш пратэсту супраць гвалту і беззаконьня.
У Злучаных Штатах у панядзелак калегія электараў афіцыйна абярэ новага прэзыдэнта. Паводле вынікаў усенароднага галасаваньня 3 лістапада кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн забясьпечыў сабе галасы 306 электараў, а дзейны прэзыдэнт Дональд Трамп — 232.
Вызвалены з СІЗА сябра штабу Віктара Бабарыкі Віталь Крыўко распавёў Tut.by пра ўмовы ўтрыманьня ў СІЗА-1 і ролю Юрыя Васкрасенскага ў сваім вызваленьні.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі накіравала ліст Генэральнаму дырэктару Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасу Гебрэесусу з нагоды умоў у беларускіх турмах.
Хакеры, падтрыманыя ўладамі замежнай дзяржавы, атрымалі доступ да ўнутранай электроннай перапіскі Міністэрства фінансаў ЗША і фэдэральнага агенцтва, якое займаецца рэгуляваньнем ў галіне тэлекамунікацый, у тым ліку інтэрнэту.
«Санкцыі не самамэта», — сказаў у эфіры «Белсату» старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка і даў параду міністру замежных спраў Макею, як іх пазьбегнуць.
У інтэрвію The New Yorker Сьвятлана Ціханоўская сярод іншага расказала, што адбывалася ў Цэнтравыбаркаме, пасьля візыту ў які яна апынулася ў Літве. А таксама, хто раней дапамог вывезьці ейных дзяцей.
Найважнейшае за 13 сьнежня.
Святлана Ціханоўская 13 сьнежня пачала двухдзённы рабочы візыт у Бэрлін.
Вялікабрытанія і Эўрапейскі Зьвяз дамовіліся працягнуць перамовы аб умовах брэксыту пасьля заканчэньня ўсталяванага імі крайняга тэрміну ў нядзелю.
У 127-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту акцыі праходзяць у форме маршаў у мікрараёнах.
Хлопцаў пасадзілі за краты, дзяўчат на лаўкі. У пастарунку іх прымусілі стаяць на марозе ля сьцяны.
Міністэрства абароны Азэрбайджану паведаміла аб правядзеньні антытэрарыстычнай апэрацыі ў раёне Гадруту, які азэрбайджанскія сілы «вызвалілі ад акупацыі» падчас ваенных дзеяньняў увосень сёлета.
Брытанская газэта The Times з спасылкай на ананімныя крыніцы ў заходняй выведцы паведаміла, што расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага спрабавалі другі раз атруціць «Навічком» ужо пасьля шпіталізацыі ў Омску.
Уладальнікі стыпэндыяў, якія вучацца ў дзяржаўных польскіх ВНУ, таксама будуць вызваленыя ад платы за навучаньне.
Палітоляг Дзьмітры Балкунец заявіў, што закрыцьцё беларускіх межаў на выезд ніяк не зьвязанае з каранавірусам, і што ён увогуле не выключае вяртаньня камісій, якія будуць вырашаць, каму можна выяжджаць за мяжу, а каму не.
Жыхара Пінска 1989 году нараджэньня асудзілі на два гады абмежаваньня волі на «хіміі» за допісы ў «Тэлеграме».
13 і 14 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская будзе зь візытам у Бэрліне, а да 16 сьнежня — у Брусэлі.
Беларусы Амэрыкі актыўна кантактуюць з сваімі сэнатарамі, каб прыцягнуць іх увагу да Акту аб дэмакратыі ў Беларусі. Калі сэнатары да 18 сьнежня прагаласуюць за яго, ён ляжа на стол прэзыдэнту, лічаць яны.
На сходзе яна зьбіраецца «прадстаўляць інтарэсы ўсёй канструктыўнай апазыцыі Беларусі».
Рэжым спыненьня агню парушаны ў Нагорным Карабаху — упершыню пасьля падпісаньня 10 лістапада дамовы аб міры паміж Азэрбайджанам і Армэніяй пры ўдзеле Расеі.
Пра гэтую заяву намесьніка міністра абароны Беларусі Сяргей Патапенкі паведаміла агенцтва Sputnik
З розных раёнаў Менску і прыгарадаў, а таксама з Горадні паведамляюць пра лякальныя маршы і акцыі. Адметна, што на папулярных пляцоўках у Telegram не было ні заклікаў, ні анонсаў.
Істотных парушэньняў пры падліку галасоў і працэдуры выбараў прэзыдэнта ЗША ў штатах Пэнсільванія, Джорджыя, Мічыган і Вісконсін ня выяўлена. Вярхоўны суд адмовіў прыхільнікам Дональда Трампа ў пазове.
Былы пасол у Аргентыне запісаў відэазварот з нагоды закрыцьця беларускімі ўладамі наземных межаў на выезд з краіны.
Чэмпіён сьвету і Эўропы, пераможца Эўрапейскіх гульняў Сьцяпан Папоў днямі быў звольнены з рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі»
Швайцарыя абвясьціла 11 сьнежня, што далучаецца да санкцыяў Эўразьвязу, якія прадугледжваюць забарону на ўезд для Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 чалавек зь Беларусі, а таксама замарожваньне іх фінансавых актываў.
6 жніўня Кірыл Галанаў з калегам Уладам Сакалоўскім падчас урадавага мерапрыемства ў Менску ўключылі песьню Віктара Цоя «Перемен», якая стала пратэстацыйным гімнам кампаніі. Пасьля ім давялося зьехаць у Літву.
На гэтыя ды іншыя пытаньні ў інтэрвію выданьню KYKY.ORG адказаў дарадца Ціханоўскай Францішак Вячорка
Менскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Сьвет піва» дапамагала кіеўскай кампаніі пастаўляць украінскую прадукцыю на непадкантрольную Ўкраіне тэрыторыю Луганскай і Данецкай абласьцей.
Будучая міністарка эканомікі Літвы, лідэрка Партыі свабоды Аушрыне Арманайце заявіла, што новы ўрад павінен разгледзець просьбу беларускай апазыцыі аб увядзеньні санкцыяў супраць дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуськалій».
Улада лічыць, што ён «не падтрымліваў у належным стане вонкавы выгляд жылога дома». «Для мяне бел-чырвона-белы сьцяг — гэта сымбаль Хрыста, чысьціні і пралітай Хрыстом крыві за нас», — кажа на гэта Міхаіл Русак.
Аднак ідзецца толькі пра вяртаньне грошай зь іншых крыніц. Сумы, атрыманыя ад фонду By_Нelp, па-ранейшаму заблякаваныя.
Што беларуская апазыцыя можа пачарпнуць з досьведу вэнэсуэльскай апазыцыі? Разважае польскі палітоляг Павал Зэрка.
У пачатку сьнежня з прадпрыемства «Гродна Азот» зьехалі штрэйкбрэхеры. Яны прыбылі ў пачатку лістапада, каб замяніць супрацоўнікаў, якія далучыліся да страйку.
Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву падазраюць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Абедзьвюх затрымалі 15 лістапада пасьля стрыму ў доме на сымбалічнай «плошчы Пераменаў» і трымаюць у Сьледчым ізалятары. Праваабаронцы прызналі іх палітзьняволенымі.
Загрузіць яшчэ