Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 400 журналістаў у сьвеце знаходзяцца ў турмах


Прынамсі 387 супрацоўнікаў СМІ па ўсім сьвеце адбываюць турэмныя тэрміны праз сваю прафэсійную дзейнасьць

Пра гэта гаворыцца ў сёлетняй справаздачы праваабарончай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў».

Больш за палову з гэтых журналістаў знаходзяцца ў турмах пяці краін: Кітаю, Саудаўскай Арабіі, Эгіпту, Віетнаму і Сырыі.

Больш за 50 журналістаў у 2020 годзе зьніклі бязь вестак або знаходзяцца ў закладніках у Сырыі, Іраку і Емэне.

У параўнаньні зь мінулым годам больш чым на траціну павялічылася колькасьць журналістак, узятых пад варту, — з 31 да 42.

У сёлетняй справаздачы «Рэпартэры бязь межаў» назвалі Беларусь самай небясьпечнай у Эўропе краінай для журналістаў.

За чатыры апошнія месяцы ў Беларусі арыштавалі 368 журналістаў, палову арыштаваных асудзілі, 80 журналістаў зьняволілі ня менш як на тры дні, 7 журналістаў былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці або атрымалі пагрозы такога перасьледу.

Да крымінальнай адказнасьці прыцягнутыя беларускія журналісткі Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч.

Даклады «Рэпартэраў бязь межаў» пра гвалт над журналістамі выходзяць штогод, пачынаючы з 1995 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG