Беларускі палітычны экспэрт Ягор Лебядок аналізуе матывы і наступствы забароны беларусам выяжджаць з краіны, адказвае на пытаньне, хто можа стаяць за скандальнымі зьлівамі, а таксама ацэньвае настроі ў сілавых структурах.
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай (IHF) Рэнэ Фазэль выказаўся адносна правядзеньня чэмпіянату сьвету-2021 у Беларусі.
Сэнат Казахстану ў двух чытаньнях ухваліў законапраект, які забароніць дзяржаўным службоўцам, дэпутатам парлямэнту і судзьдзям адкрываць рахункі ў замежных банках, аднак забарона не закране іхных жонак, мужоў і дзяцей.
Ці стала сапраўднай прычынай забароны пандэмія COVID-19? Чаму раней выезд не абмяжоўвалі, а нават заахвочвалі эміграцыю непажаданых асобаў? На якія наступствы забароны ўлады разьлічваюць?
Вызвалены з турмы ў Беларусі палітоляг Віталь Шкляраў, які цяпер лекуецца ў ЗША, застаецца падазраваным у крымінальнай справе. Сьледчыя могуць запатрабаваць, каб ён вярнуўся як найхутчэй.
9 жніўня ўвечары ў 56-гадовага мантажніка Ігара Троцкага на праспэкце Машэрава ў Менску стрэліў амапавец. У Троцкага трапіла ажно шэсьць плястыкавых куляў.
У Гомлі 10 сьнежня адбыўся суд «за пальцы». Жыхарка Гомля паказвала знак V удзельнікам пратэсту. Міліцыянт сьцьвярджае, што яна прадэманстравала менавіта яму «сярэдні палец рукі», чым абразіла яго.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей упікнуў эўрапейскіх дыпляматаў у агітацыі, а беларускую апазыцыю ў выкарыстаньні аднолькавых з заходнімі дзяржавамі фармуляваньняў. Санкцыі супраць афіцыйнага Менску, паводле яго, прывядуць да пагаршэньня жыцьця беларусаў.
Сёньня амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Літве Ёсэф Леві наведаў офіс Сьвятланы Ціханоўскай у Вільні. Ён патлумачыў, што ўручэньне даверчых лістоў Лукашэнку новым амбасадарам Ізраілю ў Менску не азначае падтрымкі дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі.
Сьледчы ў справе аб забойстве ў Бэрліне былога чачэнскага палявога камандзіра Зэлімхана Хангашвілі расказаў пра гібель людзей са сьпісу падазраваных у тэрарызьме, перададзенага нямецкім уладам расейскай Фэдэральнай службай бясьпекі.
Шматразовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе, баец ММА Аляксей Кудзін у пачатку сьнежня пакінуў радзіму. Ён выступаў за Беларусь апошнія 17 гадоў.
Першага прэм’ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча пахаваюць 11 сьнежня на Ўсходніх могілках Менску.
З 21 сьнежня ўрад Беларусі вырашыў закрыць наземныя межы на выезд, можна толькі вылецець самалётам. Гэтую меру тлумачаць барацьбой з каранавірусам. Разьбіраемся, чым гэта дапаможа.
Ім стаў дыплямат Валер Кавалеўскі, які да гэтага прызначэньня працаваў у штаб-кватэры Сусьветнага банку.
Прадстаўнік штабу былой кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай адвакат Гедрус Данелюс расказаў пра пэрспэктывы справы Максіма Харошына
Заснавальнік ІТ-кампаніі Deepdee і фінансавы дырэктару фонду салідарнасьці By_Sol Яраслаў Ліхачэўскі расказаў пра стварэньне мабільнай праграмы, якая стане альтэрнатывай афіцыйнай банкаўскай сыстэме.
У Баку на плошчы Свабоды 10 сьнежня праходзіць вайсковы парад у гонар заканчэньня баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху. Роўна месяц таму — 10 лістапада — пачалі дзейнічаць дамоўленасьці Азэрбайджану, Армэніі і Расеі аб спыненьні агню ў рэгіёне.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні папраўкі ў законапраект «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь». У першым чытаньні дакумэнт быў разгледжаны на веснавай сэсіі.
Вярхоўны суд анэксаванага Расеяй Крыму ў чацьвер завочна прысудзіў 19 гадоў калёніі строгага рэжыму бізнэсоўцу Ленуру Ісьлямаву праз абвінавачаньне ў арганізацыі падрыву лініі электраперадач на поўдні Ўкраіны ў 2015 годзе, што прывяло да блэкаўту на паўвостраве і шкодзе на 2 млрд расейскіх рублёў.
Генэральная пракуратура Беларусі прыгразіла мерамі ў адказ калегам зь Літвы, якія пачалі дасудовае расьсьледаваньне гвалту беларускіх сілавікоў.
У Беларусі ўводзіцца часовая забарона на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску. Афіцыйная прычына — для прадухіленьня распаўсюджаньня COVID-19.
Сьвятлана Ціханоўская заклікае ўрад Літвы разгледзець санкцыі ў дачыненьні да вытворцы угнаеньняў «Беларуськалій», калі гэтае дзяржаўнае беларускае прадпрыемства і далей будзе перасьледаваць сваіх работнікаў за пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн афіцыйна прадставіў кандыдатуру Лойда Остына на пасаду міністра абароны. Калі кандыдатура адстаўнога генэрала будзе зацьверджаная Кангрэсам, ён стане першым у гісторыі ЗША цемнаскурым кіраўніком Пэнтагону.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Ўсебеларускі народны сход трэба зрабіць канстытуцыйным органам. І перадаць менавіта гэтаму органу тыя паўнамоцтвы, якіх пазбавіцца прэзыдэнт.
Пасьля 15 дзён арышту выйшаў на волю журналіст тэлеканалу «Белсат» Ігар Ільяш. Яго накіравалі ў ізалятар за тое, што ён нібыта браў удзел у пратэсьце.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон пра ратыфікацыю беларуска-расейскага пагадненьня пра ўзаемнае прызнаньне візаў.
У падтрымку свабоды масмэдыя ў Беларусі выступілі кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Латвіі Эдвардс Рынкевічс і Літвы Лінас Лінкявічус на Ўсясьветнай канфэрэнцыі свабоды прэсы, арганізаванай UNESCO і Міністэрствам замежных спраў Нідэрляндаў.
Шматлікія камэнтатары і назіральнікі ў апошнія чатыры месяцы так моцна хочуць, каб рэпрэсіўны кашмар у Беларусі закончыўся, і так моцна спачуваюць абуджанаму беларускаму народу, што лёгка вераць розным чуткам, здагадкам і домыслам.
Сябра рады руху «За Свабоду» Вікторыя Таболіч стала сьведкай у справе, распачатай паводле за «гвалт альбо пагрозу гвалту ў дачыненьні да службовай асобы». Дома ў яе прайшоў вобшук, канфіскавалі тэхніку.
Амэрыканскае выданьне Politico уключыла Сьвятлану Ціханоўскую ў лік 28 самых уплывовых людзей Эўропы за 2020 год.
Расейская акторка Лія Ахеджакава ў інтэрвію Свабодзе гаворыць пра падтрымку беларусаў у мірным пратэсьце, расказвае пра ўдзел у відэаспэктаклі «Обиженные. Беларусь(сия)» паводле п’есы драматурга Андрэя Курэйчыка, пра ліст Сталіну і злачынствы таталітарызму ў Беларусі і Расеі.
9 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў генацыду. Вольны хор прасьпяваў у менскім мэмарыяле «Яма» малітву «Магутны Божа» аб усіх безь віны забітых і рэпрэсаваных.
Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла ў першым чытаньні законапраект аб блякаваньні інтэрнэт-рэсурсаў «за цэнзуру расейскіх СМІ».
Сёньня кіраўнікі місіяў Эўразьвязу і дзяржаваў-удзельніц ЭЗ, прадстаўленых у Менску, а таксама Вялікай Брытаніі, Швайцарыі і Злучаных Штатаў Амэрыкі, сустрэліся зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем.
Былы прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч агулам адбыў у зьняволеньні рэкордны для беларускіх палітвязьняў тэрмін — 7 гадоў і 5 месяцаў.
Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя тым, што Аляксандар Лукашэнка назваў чальцоў Міжнароднага алімпійскага камітэту і яго прэзыдэнта Томаса Баха «бандай» і заявіў пра намер зьвярнуцца ў суд. Раней камітэт наклаў на Лукашэнку і Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі санкцыі.
Якім застанецца ў беларускай гісторыі першы прэм’ер незалежнай Беларусі, які падпісаў Белавескія пагадненьні? Што ён здолеў зрабіць, а што — не? Што страціла Беларусь зь ягонай віны? Якім быў бы шлях Беларусі, калі б першым прэзыдэнтам стаў Кебіч?
Паводле зьвестак праваабаронцаў, людзі апынаюцца ў лягерах пасьля таго, як трапляюць у адмысловую базу зьвестак, якая адсочвае паўсядзённае жыцьцё кітайскіх грамадзянаў.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» і экспэрты Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звоскава прэзэнтавалі даклад «Беларусь, жнівень 2020: „правасудзьдзе“ для пратэстоўцаў».
У судзе Першамайскага раёну 9 сьнежня разглядалі справы затрыманых учора ксяндза Віктара Жука, грэка-каталіцкага сьвятара Аляксея Варанко і іх сябра Аляксея Каракова.
Нацыянальны банк Беларусі растлумачыў сытуацыю з арыштам рахункаў і сьпісаньнем грошай, выплачаных як кампэнсацыя пацярпелым ад гвалту сілавікоў.
Расейскі экспэрт Фёдар Лук’янаў — журналіст-міжнароднік, палітоляг, галоўны рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике». У інтэрвію рэсурсу mk.ru расказаў, як Расея можа выбрацца з тупіку, у які яна трапіла ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Паводле рашэньня Міністэрства інфармацыі інфармацыйны партал Kyky.org заблякаваны на тэрыторыі Беларусі, паведаміла рэдакцыя выданьня ў сваім тэлеграм-канале.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Разьбіраемся, якія паўнамоцтвы мае гэты орган.
Палітоляг, экспэрт брытанскага дасьледчага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня патлумачыў, што паўплывала на настроі беларусаў і іх стаўленьне да Расеі.
Генэральны пракурор Літвы Эвалдас Пашыліс пачаў дасудовае расьсьледаваньне злачынстваў супраць чалавечнасьці па скарзе грамадзяніна Беларусі, паведамляе ў сераду агенцтва BNS са спасылкай на літоўскую Генпракуратуру.
Кантрольны пакет акцыяў казахстанскага “БТА Банку” ва Ўкраіне хоча набыць беларускі бізнэсовец Мікалай Варабей.
Старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік даручыў «максымальна апэратыўна» скласьці базы зьвестак пра беспрацоўных ва ўсіх раёнах вобласьці.
Загрузіць яшчэ