Цягам некалькіх тыдняў Каардынацыйная Рада зьбірала прапановы да Канцэпцыі нацыянальнага прымірэньня, якая «павінна спрыяць захаваньню дзеяздольнасьці прафэсійнага апарату дзяржаўнага кіраваньня».
Беларускі кікбаксёр, шматразовы чэмпіён сьвету і вакаліст панк-гурту BRUTTO Віталь Гуркоў стаў адным з самых актыўных спартоўцаў, якія выступаюць супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Выданьне The Insider расказала пра пляны Крамля стварыць у Беларусі сваю партыю пад назвай «Права народу».
Два меркаваныя ўдзельнікі стварэньня прарасейскай партыі ў Беларусі «Права народу» — Аляксандар Швец і Павал Данэйка — абверглі датычнасьць да яе і заявілі пра адсутнасьць кантактаў з адміністрацыяй Пуціна. Па іх словах, былі толькі кансультацыі па бізнэсе.
Прынятая грузінскім парлямэнтам рэзалюцыя вызначае зьнешнюю палітыку краіны на 4 гады. Сярод ключавых напрамкаў названа імкненьне Грузіі ўступіць у ЭЗ і NATO.
Вельмі цяжка мець душэўныя сілы, каб выказаць сваё меркаваньне ў Беларусі. Але хтосьці заўсёды павінен ісьці наперад.
Пры ўмове адсутнасьці новых шокаў эканоміку Беларусі ў 2021 годзе чакае анэмічнай рост на ўзроўні каля 1%. Да такой высновы прыйшлі экспэрты Цэнтра макраэканамічных дасьледаваньняў расейскага «Сбербанка» ў выніковым аглядзе 2020 года.
У канцы 2019 году мы задалі 19 экспэртам 17 пытаньняў пра тое, што Беларусь і сьвет чакае ў 2020 годзе. Хто ж зь іх аказаўся найбольш дакладным у сваіх прагнозах?
Прэм’ер-міністр Армэніі Нікол Пашыньян заявіў пра гатовасьць правесьці пазачарговыя парлямэнцкія выбары ў 2021 годзе
Мантра пра «зброю з Украіны» дакладна ўпісваецца ў палітыку Аляксандра Лукашэнкі па запалохваньні беларускага народу, заявіў сьпікер міністэрства замежных справаў Украіны Алег Ніколенка.
Дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу прыступілі да праверкі пагадненьня з Вялікай Брытаніяй па Брэкзыту
Рэдакцыя вядомай расейскай газеты «Ведомости» прызнала экс-кандыдатку ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую «Пэрсонай году» ў намінацыі «Прыватная асоба».
Аляксандар Лукашэнка 25 сьнежня выказаўся пра затрыманьне Мікалая Аўтуховіча і некалькіх чалавек, абвінавачаных у тэрарыстычнай дзейнасьці. «Яны везьлі тонамі зброю цераз Украіну», – сказаў Лукашэнка. Ці праўда гэта?
Расейскае інтэрнэт выданьне The Insider, якое спэцыялізуецца на журналісцкіх расьсьледаваньнях і праверцы фактаў, расказала пра «плян Б» расейскіх уладаў у разьвіцьці беларускіх падзеяў.
Лукашэнка сказаў, што затрыманыя «рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне і ўжо пачалі ажыцьцяўляць».
Карэспандэнта сайту «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча пасьля 72 гадзінаў затрыманьня адправілі пад хатні арышт.
Ва ўзросьце 49 гадоў памёр намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, амбасадар у Злучаных Штатах Алег Краўчанка.
Пасьля інаўгурацыі прэзыдэнткі Малдовы Маі Санду на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы зьмянілі назву дзяржаўнай мовы — з малдоўскай на румынскую
Яны таксама распаўсюдзілі «Калядны заклік-2020» да чэскай грамадзкасьці аб падтрымцы палітвязьня Ігара Лосіка, які 15 сьнежня абвясьціў галадоўку пратэсту.
Сам Ігар Лосік працягвае галадоўку, якую абвясьціў 15 сьнежня. Ён у няволі ад 25 чэрвеня.
Палітвязьню Паўлу Севярынцу 18 сьнежня працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку ягоная жонка Вольга Севярынец.
Рахункі санаторыя «Беларусь», які знаходзіцца ў горадзе Друскенікі, былі заблякаваныя ў літоўскім Swedbank
Тадэвуш Кандрусевіч са сьлязьмі ў голасе распавёў, як папрасіў кіроўцу спыніцца, калі перасек беларускую мяжу, стаў на калені, падзякаваў Богу за вяртаньне і пацалаваў зямлю.
Урад Вялікай Брытаніі на чале з Борысам Джонсанам і Эўракамісія пад кіраўніцтвам Урсулы фон дэр Ляен дамовіліся аб умовах далейшага суіснаваньня Злучанага Каралеўства і Эўразьвязу
«Людзей затрымліваюць паводле фатаздымкаў у сацсетках плюс зьвесткі пра знаходжаньне ў нейкі час, атрыманыя ад сотавых апэратараў. Няма затрыманьняў пратэстоўцаў на аснове нашай сыстэмы».
Міністэрства замежных спраў Беларусі зрабіла заяву ў адказ на рашэньне ЗША ўвесьці дадатковыя санкцыі.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прынялі супольную заяву, у якой прызналі палітвязьнямі яшчэ 7 чалавек
29 сьнежня будзе 7 месяцаў, як за кратамі знаходзіцца беларускі блогер Сяргей Ціханоўскі.
Ухваленьне Сэнатам Кангрэсу ЗША законапраекту «Аб сувэрэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі», на думку чальцоў Савету Рэспублікі, стварае пагрозу міжнародным міру і бясьпецы. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай заяве прэзыдыюму дзяржаўнага органу.
Мая Санду 24 сьнежня ўступіла на пасаду прэзыдэнта Малдовы. На ўрачыстым пасяджэньні парлямэнту і Канстытуцыйнага суду ў Кішынёве яна прыняла прысягу.
У Менску ён адразу скіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру, каб асабіста выказаць падзяку за вяртаньне Папу Францішку і яго прадстаўніку ў Беларусі Апостальскаму нунцыю Антэ Ёзічу.
Кабінэт міністраў Украіны дазволіў беларусам, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў беларускай улады ва Ўкраіну, знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі цягам 180 дзён за год. Тэкст адпаведнай пастановы 24 сьнежня абнародаваны на афіцыйным сайце ўкраінскага ўраду.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што ўкраінскі бок вывучае санкцыі, уведзеныя супраць уладаў Беларусі Эўрапейскім зьвязам, да якіх будзе далучацца.
Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне справы супраць 18-гадовых дзяўчыны і хлопца. За ўдзел у маршы 6 верасьня і надпісы з балёнчыка на выстаўленай сілавікамі загародзе іх абвінавацілі ў двух крымінальных артыкулах.
Гісторык з Дусэльдорфу Аляксандар Фрыдман некалькі месяцаў займаўся маніторынгам афіцыйнай прапаганды ў Беларусі. Ён прыйшоў да высновы, што праўладныя тэлеграм-каналы і супрацоўнікі дзяржаўных СМІ культывуюць нэасавецкі антысэмітызм.
Сэнат Кангрэсу 15 сьнежня зацьвердзіў кандыдатуру Фішэр на пасаду кіраўніка дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. Пакуль невядома, калі дыпляматка можа адправіцца ў беларускую сталіцу.
У рэтраспэктыве году як можна ацаніць тактыку барацьбы з каранавірусам, якую абралі беларускія ўлады? У чым прычына рыторыкі, ідэалёгіі, якую беларуская ўлада выкарыстоўвала ў барацьбе супраць хваробы? Ці вытрымала беларуская сыстэма аховы здароўя шок каранавірусу?
86 амэрыканскіх кангрэсмэнаў і парлямэнтароў з эўрапейскіх краінаў падпісаліся пад лістом прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе (IIHF) Рэнэ Фазэлю, у якім запатрабавалі адклікаць чэмпіянат IIHF 2021 году зь Беларусі з увагі на сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары і пасьлявыбарчыя рэпрэсіі.
Забарону на продаж усялякай піратэхнікі ўвялі 11 жніўня пасьля першых акцый пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Сярод памілаваных Дональдам Трампам — некалькі вядомых амэрыканцаў, які былі цэнтральнымі фігурамі ў гучных расьсьледаваньнях, паведаміў «Голас Амэрыкі».
Асноўны дакумэнт, які рэгулюе працоўныя і зьвязаныя зь імі адносіны, цяпер афіцыйна ёсьць і па-беларуску.
47 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту накіравалі ліст прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе (IIHF) Рэнэ Фазэлю, у якім нагадалі яму пра каштоўнасьці IIHF і запатрабавалі адклікаць чэмпіянат IIHF 2021 году зь Беларусі.
Ці адбываўся Галакост пад бел-чырвона-белым сьцягам? Ці дапушчальна параўноўваць рэпрэсіі ў Беларусі зь генацыдам, нацызмам, фашызмам і зьнішчэньнем габрэяў падчас ІІ сусьветнай вайны? Чаму ў палітычнай барацьбе выкарыстоўваецца антысэмітызм?
Жыхароў Дзяржынску Віталя Буйноўскага і ягоную жонку Кацярыну аштрафавалі на 30 базавых за тое, што на доме вісіць бел-чырвона-белы сьцяг. Сямейная пара не саступіла, сьцяг не зьнялі.
Прэм’ер-міністар Малдовы Іён Кіку 23 сьнежня абвясьціў аб адстаўцы свайго ўраду.
Каталіцкі біскуп Юры Касабуцкі паведаміў у сваім Фэйсбуку, што ўжо, верагодна, заўтра, 24 сьнежня, сьвяточныя Імшы ў менскім архікатэдральным касьцёле будзе цэлебраваць Тадэвуш Кандрусевіч.
Адзін зь вядучых сусьветных часопісаў у галіне мэдыцыны The Lancet апублікаваў артыкул, прысьвечаны клінічнай карціне атручэньня і лячэньню расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
58-гадоваму Валадару Цурпанаву, аднаму зь лідэраў мясцовых акцыяў пратэсту і праваабаронцу, інкрымінуюць зьнявагу дзьвюх судзьдзяў, якія разглядалі адміністрацыйныя справы супраць яго за ўдзел у шэсьцях.
Зараз у кватэры гомельскага актывіста АГП, пэнсіянэра МУС Уладзімера Няпомняшчых, які ўдзельнічаў у зборы подпісаў за сваё вылучэньне на выбарах прэзыдэнта Беларусі, адбываецца вобшук.
Дзяржаўная Дума прыняла ў сераду ў трэцім чытаньні законапраект, які дазваляе прызнаваць замежнымі агентамі грамадзян і грамадзкія аб’яднаньні безь юрыдычнай асобы. За парушэньне справаздачнасьці ім пагражае да пяці гадоў калёніі.
Загрузіць яшчэ