У 127-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту акцыі пратэсту прайшлі ў форме маршаў у мікрараёнах.
У Смалявічах схапілі школьнікаў-старшаклясьнікаў.
Сілавікі затрымалі карэспандэнта тэлеканалу «Белсат» Станілава Івашкевіча.
У канцы траўня — чэрвені былі арыштаваныя 10 паплечнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага і ён сам. На гэты момант толькі 4 зь іх выйшлі на волю.
Споўнілася 6 месяцаў, як за кратамі застаюцца палітвязьні са «справы Ціханоўскага»
15 сьнежня ў судзе Кастрычніцкага раёну за сьцяг на гаўбцы будуць судзіць 87-гадовую Лізавету Бурсаву, якая перажыла Галакост.
Беларускія спартоўцы ўзьнялі нацыяналны сьцяг у Расеі і Кітаі.
Амаль 900 студэнтаў зь Беларусі атрымалі стыпэндыі NAWA для навучаньня ў польскіх унівэрсытэтах у рамках праекту падтрымкі беларусаў
13 і 14 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская прыбыла зь візытам у Бэрлін, а пасьля да 16 сьнежня будзе ў Брусэлі. Сёньня яна сустрэлася са Сьвятланай Алексіевіч.