Рон Клайн, кіраўнік апарату абранага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, адказаў на пытаньні пра тое, якім будзе адказ будучай адміністрацыі на масіўную хакерскую кампанію, у арганізацыі якой падазраюць Расею.
Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў СІЗА ў Менску. Адвакату пакуль не дазволілі зь ім сустрэцца.
Эўразьвяз 17 сьнежня ўвёў новы пакет санкцый у дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. У сьпіс увайшлі некалькі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, сілавікі і набліжаныя да Лукашэнкі алігархі.
Сярод 87 прозьвішчаў ёсьць імёны былой выкладчыцы МДЛУ Натальлі Дулінай і дзейнага супрацоўніка ўнівэрсытэту Юрыя Стулава.
Памежнікі тлумачаць, якія абмежаваньні дзейнічаюць у сувязі з пандэміяй COVID-19.
У Беларусі сёньня праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж падзеяў.
«Расея, Расея, Расея — вось што ў першую чаргу ўсе пачынаюць сьпяваць, калі што-небудзь адбываецца, бо вядучыя СМІ, у асноўным зь фінансавых прычынаў, баяцца абмяркоўваць магчымасьць таго, што гэта можа быць Кітай», — напісаў Трамп у твітэры.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары на сайце supolka.net ініцыявалі пэтыцыю ў Раду Эўразьвязу, Эўрапарлямэнт, лідэрам палітычных партый краінаў ЭЗ, у экалягічныя ініцыятывы ЭЗ супраць Беларускай АЭС.
Галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо пайшоў у адстаўку ў верасьні з прычыны разыходжаньня палітычных поглядаў зь кіраўніцтвам Фэдэрацыі хакею Беларусі.
У Дзяржаўнай міграцыйнай службе Ўкраіны паведамілі Радыё Свабода, што з заявамі аб прызнаньні ўцекачамі або асобамі, якія маюць патрэбу ў абароне, на працягу жніўня-лістапада зьвярнуліся 15 грамадзян Беларусі.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў пра датычнасьць Расеі да маштабнай кібэратакі на амэрыканскія ведамствы і кампаніі, якая працягвалася зь вясны 2020 году.
11 гадоў таму, 19 сьнежня 2010 году, у Менску прайшла масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах. На вуліцы выйшлі, па розных падліках, да 60 тысяч чалавек.
Два чалавекі і адну кампанію пакаралі за саўдзел у фальсыфікацыі выбараў на карысьць Нікаляса Мадуры.
Беларускія праваабаронцы заклікалі неадкладна вызваліць лекара шпіталю хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна і прызналі яго палітвязьнем.
Аддзел выкананьня фінансавых санкцый Міністэрства фінансаў Вялікай Брытаніі пашырыў сьпіс асобаў і кампаній, якія трапілі пад санкцыі. Сьпіс прыведзены ў адпаведнасьці са сьпісам Эўразьвязу.
Аляксандр Лукашэнка падоўжыў восеньскі прызыў у войска да 1 студзеня 2021 году. Адпаведны ўказ, які карэктуе ўказ ад 3 жніўня «Аб звальненьні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзэрве», падпісаны 18 сьнежня.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб уганараваньні дзяржаўнымі ўзнагародамі 78 прадстаўнікоў розных сфэраў дзейнасьці. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на яго прэсавую службу
Ціханоўская правяла онлайн-сустрэчу з кіраўніцтвам нарвэскай кампаніі Yara для абмеркаваньня сытуацыі на «Беларуськаліі»
31-гадовы блогер з Магілёва Андрэй Бодзілеў пасьля жорсткага затрыманьня, допыту і ператрусу зьехаў у Літву, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Ён кажа, што на радзіме заставацца яму не выпадала, бо існавала пагроза здароўю і жыцьцю.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз выказаўся пра новыя санкцыі Эўразьвязу, не шкадуючы эпітэтаў
Праект бюджэту на будучы 2021 год сфармаваны з дэфіцытам у 4 мільярды рублёў: на столькі расходы бюджэту перавышаюць даходы. Свабода паглядзела, колькі фінансаваньня закладзена на сілавікоў, адукацыю і ахову здароўя.
«У рамках праведзенага разбору ўсталяваць месца знаходжаньня Вашага бел-чырвона-белага сьцягу не прадставілася магчымым». Пры аглядзе памяшканьня Партызанскага РУУС, дзе знаходзіцца арыштаваная маёмасьць, якіх-небудзь тканін бел-чырвона-белага колеру выяўлена не было».
«Брестская газета» папрасіла чытачоў не падпісвацца на выданьне на наступны год або скасаваць падпіску. Гэта зьвязана зь перашкодамі для друку газэты.
Паміж Міністэрствам унутраных спраў Беларусі і Фэдэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі Расеі заключана пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры «дзяржаўнай і грамадзкай бясьпекі».
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што не выстаўляў атачэньню Сьвятланы Ціханоўскай ніякіх умоваў для правядзеньня сустрэчы, але параіў дакладна вызначыць стаўленьне да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
У рамках затрыманьня на тэрыторыі Беларусі групы расейскіх баевікоў «ПВК Вагнэра» ў ліпені 2020-га адбываліся кантакты на ўзроўні спэцслужбаў дзьвюх краін і размова прэзыдэнтаў.
Опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук — прадстаўніца ў пытаньнях культуры і нацыянальнай спадчыны ў камандзе Паўла Латушкі, Народным антыкрызісным кіраўніцтве. У інтэрвію Свабодзе яна расказала пра пляны на гэтай пасадзе, неабходныя рэформы ў галіне культуры і людзей, якія яе натхняюць.
17 сьнежня на пасяджэньні Пастаяннай рады АБСЭ пасол ЗША Джэймс Гілмар нагадаў аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.
Старшыня КДБ Іван Тэртэль сёньня выступіў перад супрацоўнікамі прадпрыемства «Гродна-Азот». «Наша Ніва»атрымала аўдыязапіс сустрэчы і апублікавала некаторыя цытаты з выступу Тэртэля
Лідэр руху „За свабоду“ Юры Губарэвіч апавядае пра адносіны паміж “старой” і “новай” апазыцыяй і адказвае на пытаньне, як сёньня варта ставіцца да “канстытуцыйных” прапановаў улады
Расейскія спартоўцы ня змогуць выступаць пад нацыянальным сьцягам на працягу двух гадоў — да 16 сьнежня 2022 году.
Які прынцып уключэньня асобаў у санкцыйны сьпіс? Чаму пад санкцыі трапілі прадпрыемствы ВПК? Ці праўда, што санкцыі толькі збліжаюць Менск з Масквой? Ці далі эфэкт папярэднія санкцыі?
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі — гэта цэлая бізнэс-імпэрыя, у якую ўваходзяць сотні дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў. Пры гэтым прыбытак ідзе на рахунак Кіраўніцтва справамі, а не ў дзяржаўны бюджэт. Расказваем, як узьнікла гэтая імпэрыя і што ў яе ўваходзіць сёньня.
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта ў Беларусі — найбуйнейшы апэратар нерухомасьці, уласьнік усіх нацыянальных паркаў, дзясятка санаторыяў у Беларусі і за мяжой. Расказваем, як Лукашэнка зрабіў дзяржаўную структуру сапраўднай бізнэс-імпэрыяй і што ў яе ўваходзіць.
Пасьля 9 жніўня беларусы сталі актыўна ўпрыгожваюць свае вокны, бальконы і лёджыі бел-чырвона-белай сымболікам і гербам «Пагоня». Цяпер за такі дэкор могуць пакараць штрафам ці арыштам.
Больш за 100 працаўнікоў «Беларуськалію» працягваюць страйкаваць, патрабуючы адстаўкі Лукашэнкі, правядзеньня новых выбараў, вызваленьня палітвязьняў і пакараньня адказных за гвалт.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін чарговым разам заявіў аб вонкавым умяшаньні ва ўнутраныя справы Беларусі.
Папа Рымскі Францішак занепакоены цяперашняй сітуацыяй у Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік службы друку Сьвятога пасаду Матэа Бруні.
Былы беларускі дыплямат і часовы павераны ў справах Беларусі ў Швайцарыі Павал Мацукевіч у інтэрвію «Свабодзе» расказвае, чаму лічыць санкцыйны шлях Эўропы супраць афіцыйнага Менску памылковым і адказвае на пытаньне пра магчымыя эфэктыўныя крокі Захаду да беларусаў.
Міністэрства энэргетыкі Беларусі запэўнівае, што гатовае прыняць эўрапейскіх экспэртаў на пляцоўцы АЭС у Астраўцы «ў любы час».
Сябраў Каардынацыйнай рады выклікаюць на допыт у якасьці сьведак у справе аб закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу.
Апазыцыйныя палітыкі Валер і Вераніка Цапкалы пераехалі ў Латвію. У Рызе яны ствараюць фонд дапамогі беларускім жанчынам, пацярпелым ад дзеяньняў уладаў, а таксама дапамагаюць уцекачам зь Беларусі, якім Латвія дала палітычнае прыстанішча.
Кляўдыё Гуджэроцьці прыбыў у Менск у якасьці пасланьні Папы Рымскага Францішка і сёньня сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
Генэральная пракуратура да 16 лютага падоўжыла тэрмін хатняга арышту юрыста штабу Бабарыкі Ільлі Салея.
Відэазапісы трапілі да каманды «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў».
Касьмічнае камандаваньне ЗША ў сераду заявіла, што Расея выпрабавала проціспадарожнікавую ракету прамога перахопу.
Каб утрымаць уладу ў сваіх руках, Аляксандру Лукашэнку трэба дзьве рэчы: падтрымка Расеі і ляяльнасьці беларускіх службаў бясьпекі.
Былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне Ўладзімер Астапенка падаў у суд на Міністэрства замежных справаў.
Кінакрытык і блогер Тарас Тарналіцкі, аўтар тэлеграм-каналу пра беларускае кіно «Сьвяты Белавуд», нядаўна выйшаў на свабоду пасьля 25 дзён арышту.
Амэрыканскія ўлады расьсьледавалі два эпізоды раптоўнай хваробы расейскага апазыцыянэра Уладзіміра Кара-Мурзы як «наўмыснае атручваньне». Паводле афіцыйных зьвестак, амэрыканскія навукоўцы і лекары разглядалі магчымасьць атручваньня біятаксінамі або радыяактыўнымі рэчывамі.
Загрузіць яшчэ