Найважнейшае за 13 сьнежня.
Святлана Ціханоўская 13 сьнежня пачала двухдзённы рабочы візыт у Бэрлін.
Вялікабрытанія і Эўрапейскі Зьвяз дамовіліся працягнуць перамовы аб умовах брэксыту пасьля заканчэньня ўсталяванага імі крайняга тэрміну ў нядзелю.
У 127-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту акцыі праходзяць у форме маршаў у мікрараёнах.
Хлопцаў пасадзілі за краты, дзяўчат на лаўкі. У пастарунку іх прымусілі стаяць на марозе ля сьцяны.
Міністэрства абароны Азэрбайджану паведаміла аб правядзеньні антытэрарыстычнай апэрацыі ў раёне Гадруту, які азэрбайджанскія сілы «вызвалілі ад акупацыі» падчас ваенных дзеяньняў увосень сёлета.
Брытанская газэта The Times з спасылкай на ананімныя крыніцы ў заходняй выведцы паведаміла, што расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага спрабавалі другі раз атруціць «Навічком» ужо пасьля шпіталізацыі ў Омску.
Уладальнікі стыпэндыяў, якія вучацца ў дзяржаўных польскіх ВНУ, таксама будуць вызваленыя ад платы за навучаньне.
Палітоляг Дзьмітры Балкунец заявіў, што закрыцьцё беларускіх межаў на выезд ніяк не зьвязанае з каранавірусам, і што ён увогуле не выключае вяртаньня камісій, якія будуць вырашаць, каму можна выяжджаць за мяжу, а каму не.
Жыхара Пінска 1989 году нараджэньня асудзілі на два гады абмежаваньня волі на «хіміі» за допісы ў «Тэлеграме».
13 і 14 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская будзе зь візытам у Бэрліне, а да 16 сьнежня — у Брусэлі.
Беларусы Амэрыкі актыўна кантактуюць з сваімі сэнатарамі, каб прыцягнуць іх увагу да Акту аб дэмакратыі ў Беларусі. Калі сэнатары да 18 сьнежня прагаласуюць за яго, ён ляжа на стол прэзыдэнту, лічаць яны.
На сходзе яна зьбіраецца «прадстаўляць інтарэсы ўсёй канструктыўнай апазыцыі Беларусі».
Рэжым спыненьня агню парушаны ў Нагорным Карабаху — упершыню пасьля падпісаньня 10 лістапада дамовы аб міры паміж Азэрбайджанам і Армэніяй пры ўдзеле Расеі.
Пра гэтую заяву намесьніка міністра абароны Беларусі Сяргей Патапенкі паведаміла агенцтва Sputnik
З розных раёнаў Менску і прыгарадаў, а таксама з Горадні паведамляюць пра лякальныя маршы і акцыі. Адметна, што на папулярных пляцоўках у Telegram не было ні заклікаў, ні анонсаў.
Істотных парушэньняў пры падліку галасоў і працэдуры выбараў прэзыдэнта ЗША ў штатах Пэнсільванія, Джорджыя, Мічыган і Вісконсін ня выяўлена. Вярхоўны суд адмовіў прыхільнікам Дональда Трампа ў пазове.
Былы пасол у Аргентыне запісаў відэазварот з нагоды закрыцьця беларускімі ўладамі наземных межаў на выезд з краіны.
Чэмпіён сьвету і Эўропы, пераможца Эўрапейскіх гульняў Сьцяпан Папоў днямі быў звольнены з рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі»
Швайцарыя абвясьціла 11 сьнежня, што далучаецца да санкцыяў Эўразьвязу, якія прадугледжваюць забарону на ўезд для Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 чалавек зь Беларусі, а таксама замарожваньне іх фінансавых актываў.
6 жніўня Кірыл Галанаў з калегам Уладам Сакалоўскім падчас урадавага мерапрыемства ў Менску ўключылі песьню Віктара Цоя «Перемен», якая стала пратэстацыйным гімнам кампаніі. Пасьля ім давялося зьехаць у Літву.
На гэтыя ды іншыя пытаньні ў інтэрвію выданьню KYKY.ORG адказаў дарадца Ціханоўскай Францішак Вячорка
Менскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Сьвет піва» дапамагала кіеўскай кампаніі пастаўляць украінскую прадукцыю на непадкантрольную Ўкраіне тэрыторыю Луганскай і Данецкай абласьцей.
Будучая міністарка эканомікі Літвы, лідэрка Партыі свабоды Аушрыне Арманайце заявіла, што новы ўрад павінен разгледзець просьбу беларускай апазыцыі аб увядзеньні санкцыяў супраць дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуськалій».
Улада лічыць, што ён «не падтрымліваў у належным стане вонкавы выгляд жылога дома». «Для мяне бел-чырвона-белы сьцяг — гэта сымбаль Хрыста, чысьціні і пралітай Хрыстом крыві за нас», — кажа на гэта Міхаіл Русак.
Аднак ідзецца толькі пра вяртаньне грошай зь іншых крыніц. Сумы, атрыманыя ад фонду By_Нelp, па-ранейшаму заблякаваныя.
Што беларуская апазыцыя можа пачарпнуць з досьведу вэнэсуэльскай апазыцыі? Разважае польскі палітоляг Павал Зэрка.
У пачатку сьнежня з прадпрыемства «Гродна Азот» зьехалі штрэйкбрэхеры. Яны прыбылі ў пачатку лістапада, каб замяніць супрацоўнікаў, якія далучыліся да страйку.
Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву падазраюць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Абедзьвюх затрымалі 15 лістапада пасьля стрыму ў доме на сымбалічнай «плошчы Пераменаў» і трымаюць у Сьледчым ізалятары. Праваабаронцы прызналі іх палітзьняволенымі.
Былы дыплямат і супрацоўнік МЗС Беларусі кінуў працу ў Сусьветным банку, каб далучыцца да каманды Сьвятланы Ціханоўскай. У інтэрвію Свабодзе Валер Кавалеўскі расказаў пра свае задачы на пасадзе кіраўніка МЗС «ценявога кабінэту».
У менскім Доме афіцэраў разьвітваюцца зь першым прэм’ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам.
Ініцыятыва By_pol апублікавала чарговае відэа з камэраў сілавікоў. Запіс вёўся з задніх шэрагаў ачапленьня каля палаца незалежнасьці 23 жніўня, да якога падышоў шматтысячны марш.
У Міжнародны дзень правоў адбылося віртуальнае адкрыцьцё «народных амбасадаў» Беларусі па ўсім сьвеце.
Праваабарончая супольнасьць назвала ляўрэатаў і ляўрэатак Нацыянальнай прэміі ў трох намінацыях: «Журналіст году», «Праваабаронца году», «Кампанія / ініцыятыва году».
Культуроляг і пісьменьніца Юлія Чарняўская тлумачыць, чаму вырашыла на ўласнае жаданьне звольніцца з Унівэрсытэту культуры і мастацтваў, дзе выкладала чвэрць стагодзьдзя, пра тое, які няпросты выбар цяпер стаіць перад многімі беларусамі і што цяпер зрабіў бы яе муж Юры Зісер, калі б быў жывы.
«Рэпартэры бязь межаў» назвалі Беларусь самай небясьпечнай у Эўропе краінай для журналістаў і далі 15 рэкамэндацый, як спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі.
Лідэры краінаў Эўрапейскага Зьвязу 10 сьнежня ўхвалілі працягненьне яшчэ на паўгоду санкцый супраць Расеі, уведзеных за ролю Масквы ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.
Беларускі палітычны экспэрт Ягор Лебядок аналізуе матывы і наступствы забароны беларусам выяжджаць з краіны, адказвае на пытаньне, хто можа стаяць за скандальнымі зьлівамі, а таксама ацэньвае настроі ў сілавых структурах.
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай (IHF) Рэнэ Фазэль выказаўся адносна правядзеньня чэмпіянату сьвету-2021 у Беларусі.
Сэнат Казахстану ў двух чытаньнях ухваліў законапраект, які забароніць дзяржаўным службоўцам, дэпутатам парлямэнту і судзьдзям адкрываць рахункі ў замежных банках, аднак забарона не закране іхных жонак, мужоў і дзяцей.
Ці стала сапраўднай прычынай забароны пандэмія COVID-19? Чаму раней выезд не абмяжоўвалі, а нават заахвочвалі эміграцыю непажаданых асобаў? На якія наступствы забароны ўлады разьлічваюць?
Вызвалены з турмы ў Беларусі палітоляг Віталь Шкляраў, які цяпер лекуецца ў ЗША, застаецца падазраваным у крымінальнай справе. Сьледчыя могуць запатрабаваць, каб ён вярнуўся як найхутчэй.
9 жніўня ўвечары ў 56-гадовага мантажніка Ігара Троцкага на праспэкце Машэрава ў Менску стрэліў амапавец. У Троцкага трапіла ажно шэсьць плястыкавых куляў.
У Гомлі 10 сьнежня адбыўся суд «за пальцы». Жыхарка Гомля паказвала знак V удзельнікам пратэсту. Міліцыянт сьцьвярджае, што яна прадэманстравала менавіта яму «сярэдні палец рукі», чым абразіла яго.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей упікнуў эўрапейскіх дыпляматаў у агітацыі, а беларускую апазыцыю ў выкарыстаньні аднолькавых з заходнімі дзяржавамі фармуляваньняў. Санкцыі супраць афіцыйнага Менску, паводле яго, прывядуць да пагаршэньня жыцьця беларусаў.
Сёньня амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Літве Ёсэф Леві наведаў офіс Сьвятланы Ціханоўскай у Вільні. Ён патлумачыў, што ўручэньне даверчых лістоў Лукашэнку новым амбасадарам Ізраілю ў Менску не азначае падтрымкі дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі.
Сьледчы ў справе аб забойстве ў Бэрліне былога чачэнскага палявога камандзіра Зэлімхана Хангашвілі расказаў пра гібель людзей са сьпісу падазраваных у тэрарызьме, перададзенага нямецкім уладам расейскай Фэдэральнай службай бясьпекі.
Шматразовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе, баец ММА Аляксей Кудзін у пачатку сьнежня пакінуў радзіму. Ён выступаў за Беларусь апошнія 17 гадоў.
Першага прэм’ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча пахаваюць 11 сьнежня на Ўсходніх могілках Менску.
Загрузіць яшчэ