Пра гэта паведаміла Апостальская нунцыятура ў Беларусі (амбасада Ватыкану).
Рэдактар сайта «Наше мнение» палітоляг Валерыя Касьцюгова тлумачыць, чаму Менск не ваюе за цану на газ і ня ўзгадвае пра «падатковы манэўр», і заяўляе, што калі раней прадметам нянавісьці народу быў толькі Лукашэнка, то цяпер беларусы пабачылі, што ўся дзяржава няправільна ўладкаваная.
У Беларусі 22 сьнежня зьявіліся яшчэ два палітычныя зьняволеныя.
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей сёньня пагаварыў праз тэлефон зь міністрам замежных спраў Швайцарыі Ігнацыё Касісам.
У Ерэване на плошчы Рэспублікі 22 сьнежня праходзіць акцыя пратэсту апазыцыі, якая абвясьціла агульнанацыянальны страйк, піша армянская служба Радыё Свабода. Тысячы людзей з «Руху за выратаваньне Айчыны», які стварылі 16 апазыцыйных партый, патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна.
Пытаньне зь вяртаньнем у Беларусь кіраўніка каталіцкай царквы Тадэвуша Кандрусевіча будзе вырашана, заявіў журналістам кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей прыгразіў эўрапейскім краінам перагледзець шэраг праграм Эўразьвязу, якія дзейнічаюць у Беларусі пры амбасадах.
У Цэнтральным судзе Менску разглядалася адміністрацыйная справа паводле артыкулу арт. 23.34, ч. 1 супраць 81-гадовай Соф’і Мінько. Суд аштрафаваў яе на 10 базавых велічынь (270 рублёў).
Капітан па прозьвішчы Чхвэ быў пакараны сьмерцю ў сярэдзіне кастрычніка ў прысутнасьці каля 100 чалавек з рыбалавецкай базы ў партовым горадзе Чхонджын.
Пра намер зладзіць пікет на сваім бальконе у Магілёўскі гарвыканкам паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў.
Адмена роўмінгу паміж абанэнтамі мабільных сетак Беларусі і Расеі, паводле «дарожных мапаў», плянавалася ў верасьні 2020-га, аднак роўмінг паміж краінамі застанецца і ў 2021 годзе.
У канцы кастрычніка зь Вялікага тэатру Беларусі звольнілі пяцёх таленавітых прафэсіяналаў, якія адважыліся публічна, перад пачаткам спэктакля, выказацца супраць гвалту ў краіне.
Увечары 21 сьнежня Сэнат ЗША ўхваліў вялікі пакет заканадаўчых дакумэнтаў, сярод якіх і Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі.
Крэмль сочыць за палітычнымі крызісамі ў суседзяў, але рэагуе адносна асьцярожна. Магчыма, гэта зьвязана з новым, больш прагматычным падыходам да звычайнай «сфэры ўплыву».
Генпракуратура 21 сьнежня паведаміла, што на экс-амбасадара Беларусі ў Аргентыне Ўладземіра Астапенку завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 210 (Крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі).
Джо Байдэн заклікаў не хвалявацца з нагоды вакцыны.
Адзін з каардынатараў фонду дапамогі рэпрэсаваным BYSOL Андрэй Стрыжак расказаў пра тое, як зьбіраюцца сьведчаньні пра незаконныя дзеяньні сілавікоў.
Цэнтар грамадзкіх сувязяў Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі назваў падробкай відэаролік, апублікаваны 21 сьнежня апазыцыйным расейскім палітыкам Аляксееем Навальным.
Чаму ў Беларусі пачалася рэвалюцыя, якую мала хто прадказваў? Калі б не падтрымка Расеі, Лукашэнка сышоў бы? Ці прайграў гандызм у Беларусі? Чаму рэвалюцыя ідзе пад бел-чырвона-белым сьцягам?
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных вынес прапанову, каб павялічыць магчымую долю на рынку для «Эўраопта» да 25%. Дэпутаты гэта не ўхвалілі.
Пракуратура называе Каардынацыйную раду, створаную пасьля сфальшаваных выбараў, «экстрэмісцкім фармаваньнем», і завяла справу паводле ч.1 арт.361-1 Крымінальнага кодэкса.
Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненьні да былога амбасадара Беларусі ў Аргентыне Ўладзімера Астапенкі. Яму інкрымінавалі крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі.
Урад Расеі ўхваліў праект пагадненьня аб крэдыце Беларусі ў 2020–2021 гадах у аб'ёме 1 млрд. даляраў.
Запіс размовы з адным зь меркаваных удзельнікаў замаху на Аляксея Навальнага выкладзены ў сетку. Яго апублікавала выданьне The Insider.
Іна Зайцава, якая стала вядомая ў Беларусі пасьля ўдзелу ў акцыях пратэсту ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой на падоле, зьехала ва Ўкраіну, асьцерагаючыся далейшых рэпрэсій супраць сваёй сям’і. Пра гэта яна расказала Свабодзе.
Пэнсіянэры дванаццаты раз сабраліся на акцыю пратэсту ў Менску. На апошніх маршах сілавікі не давалі пратэстоўцам рухацца праспэктам Незалежнасьці, блякавалі і расьсякалі калёну, затрымлівалі і судзілі ўдзельнікаў. Тыдзень таму затрымалі пэнсіянэраў, якія вадзілі карагод.
Калі ўлада адважыцца на маніпуляцыю з прыняцьцем Усебеларускім народным сходам новай Канстытуцыі, то зь юрыдычнага гледзішча гэта будзе ні чым іншым, як канстытуцыйным пераваротам.
Сваякі і сябры ўзятых пад варту студэнтак расказваюць, што адбываецца зь імі ў зьняволеньні.
Наступнікам Леаніда Гулякі прызначылі Аляксандра Румака, які працаваў у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебска Юрыя Панфілава, які, як і ягоны папярэднік на пасадзе Сяргей Сташэўскі, адзначыўся скандальнымі загадамі.
«Улада вырашыла не рызыкаваць з правядзеньнем рэфэрэндуму ў 2021 годзе», — напісаў Ляшчэня ў «Фэйсбуку».
Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый, паведаміў на канале «Беларусь-1» прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Купчэня.
Рон Клайн, кіраўнік апарату абранага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, адказаў на пытаньні пра тое, якім будзе адказ будучай адміністрацыі на масіўную хакерскую кампанію, у арганізацыі якой падазраюць Расею.
Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў СІЗА ў Менску. Адвакату пакуль не дазволілі зь ім сустрэцца.
Эўразьвяз 17 сьнежня ўвёў новы пакет санкцый у дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. У сьпіс увайшлі некалькі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, сілавікі і набліжаныя да Лукашэнкі алігархі.
Сярод 87 прозьвішчаў ёсьць імёны былой выкладчыцы МДЛУ Натальлі Дулінай і дзейнага супрацоўніка ўнівэрсытэту Юрыя Стулава.
Памежнікі тлумачаць, якія абмежаваньні дзейнічаюць у сувязі з пандэміяй COVID-19.
У Беларусі сёньня праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж падзеяў.
«Расея, Расея, Расея — вось што ў першую чаргу ўсе пачынаюць сьпяваць, калі што-небудзь адбываецца, бо вядучыя СМІ, у асноўным зь фінансавых прычынаў, баяцца абмяркоўваць магчымасьць таго, што гэта можа быць Кітай», — напісаў Трамп у твітэры.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары на сайце supolka.net ініцыявалі пэтыцыю ў Раду Эўразьвязу, Эўрапарлямэнт, лідэрам палітычных партый краінаў ЭЗ, у экалягічныя ініцыятывы ЭЗ супраць Беларускай АЭС.
Галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо пайшоў у адстаўку ў верасьні з прычыны разыходжаньня палітычных поглядаў зь кіраўніцтвам Фэдэрацыі хакею Беларусі.
У Дзяржаўнай міграцыйнай службе Ўкраіны паведамілі Радыё Свабода, што з заявамі аб прызнаньні ўцекачамі або асобамі, якія маюць патрэбу ў абароне, на працягу жніўня-лістапада зьвярнуліся 15 грамадзян Беларусі.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў пра датычнасьць Расеі да маштабнай кібэратакі на амэрыканскія ведамствы і кампаніі, якая працягвалася зь вясны 2020 году.
11 гадоў таму, 19 сьнежня 2010 году, у Менску прайшла масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах. На вуліцы выйшлі, па розных падліках, да 60 тысяч чалавек.
Два чалавекі і адну кампанію пакаралі за саўдзел у фальсыфікацыі выбараў на карысьць Нікаляса Мадуры.
Беларускія праваабаронцы заклікалі неадкладна вызваліць лекара шпіталю хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна і прызналі яго палітвязьнем.
Аддзел выкананьня фінансавых санкцый Міністэрства фінансаў Вялікай Брытаніі пашырыў сьпіс асобаў і кампаній, якія трапілі пад санкцыі. Сьпіс прыведзены ў адпаведнасьці са сьпісам Эўразьвязу.
Аляксандр Лукашэнка падоўжыў восеньскі прызыў у войска да 1 студзеня 2021 году. Адпаведны ўказ, які карэктуе ўказ ад 3 жніўня «Аб звальненьні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзэрве», падпісаны 18 сьнежня.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб уганараваньні дзяржаўнымі ўзнагародамі 78 прадстаўнікоў розных сфэраў дзейнасьці. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на яго прэсавую службу
Ціханоўская правяла онлайн-сустрэчу з кіраўніцтвам нарвэскай кампаніі Yara для абмеркаваньня сытуацыі на «Беларуськаліі»
Загрузіць яшчэ