Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыясаюзы Польшчы, Украіны і Эўропы патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць журналістаў і спыніць іх перасьлед


Журналіст Максім Лаўрэцкі сьведчыць у судзе 18 лістапада
Журналіст Максім Лаўрэцкі сьведчыць у судзе 18 лістапада

Асацыяцыя польскіх журналістаў і Нацыянальны саюз журналістаў Украіны заявілі пра сваю салідарнасьць зь беларускімі журналістамі і заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых і арыштаваных прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

«Выкананьне журналістамі прафэсійных абавязкаў — не злачынства! Затрыманьне журналістаў, зьбіцьцё, ператрусы і пазбаўленьне волі — гэта абуральныя рэаліі ў сучаснай Беларусі, якія неабходна неадкладна спыніць», — адзначылі ў заяве.

Да гэтай заявы і патрабаваньняў, выстаўленых уладам Беларусі, далучылася і Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў.

Журналісцкія арганізацыі Польшчы ды Ўкраіны паведамілі, што супольна рыхтуюць да друку выданьне «Ня бі мяне! Я журналіст!». Сярод яго аўтараў — Кацярына Андрэева, якую пасьля затрыманьня 15 лістапада асудзілі на 7 сутак арышту.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, з пачатку 2020 году зафіксаваныя рэпрэсіі супраць больш як 500 журналістаў, а з 9 жніўня — 360 супрацоўнікаў СМІ затрымалі.

Паводле БАЖ, з улікам зьняволеных раней, на сёньня за кратамі 26 журналістаў:

  • Кацярына Андрэева
  • Ян Аўсеюшкін
  • Яўген Бузук
  • Сяргей Гадзяеў
  • Алег Грузьдзіловіч
  • Наста Захарэвіч
  • Ігар Карней
  • Кацярына Карпіцкая
  • Аляксандра Квіткевіч
  • Марына Кастылянчанка
  • Уладзіслаў Кулецкі
  • Міхаіл Кунцэвіч
  • Максім Лаўрэцкі
  • Андрэй Ломаў
  • Арцём Лява
  • Кацярына Мядзьведзева
  • Максім Несьцяркоў
  • Раман Папкоў
  • Андрэй Рабчык
  • Аляксандар Сідарэўскі
  • Максім Хлябец
  • Раман Чмель
  • Дар'я Чульцова
  • Яўген Шапчыц
  • Андрэй Шаўлюга
  • Марыя Ярома
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG