15 беларускіх праваабарончых арганізацый прызналі палітвязьнямі зьняволеных сябраў Задзіночаньня беларускіх студэнтаў.
- Яну Арабейку,
- Касю Будзько,
- Алану Гебрэмарыям,
- Ягора Канецкага,
- Ксенію Сырамалот.
Іх затрымалі 12 лістапада і зьняволілі ў СІЗА КДБ.
Выстаўленае ў якасьці падставы для затрыманьня і сьледчых дзеяньняў падазрэньне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, праваабаронцы назвалі беспадстаўным і палітычна матываваным.
На думку праваабаронцаў, пагром ЗБС наўпрост зьвязаны з палітычнай актыўнасьцю арганізацыі і яе лідэраў, супрацай з Каардынацыйнай радай.
Цяпер, з улікам актывістаў ЗБС, у Беларусі 126 палітычных зьняволеных.