Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зрабіў свайго былога памочніка міністрам культуры


Анатоль Маркевіч, фота 2018 году
Анатоль Маркевіч, фота 2018 году

Замест Юрыя Бондара Міністэрства культуры ўзначаліў Анатоль Маркевіч.

Юры Бондар кіраваў міністэрствам тры гады.

Юры Бондар на сцэне Купалаўскага тэатру перад акторамі, якія выступілі супраць звальненьня дырэктара Паўла Латушкі. З таго часу тэатар у прастоі
Юры Бондар на сцэне Купалаўскага тэатру перад акторамі, якія выступілі супраць звальненьня дырэктара Паўла Латушкі. З таго часу тэатар у прастоі

Анатоль Маркевіч раней быў памочнікам прэзыдэнта — інспэктарам па Берасьцейскай вобласьці. Да лютага 2019 году ён узначальваў Наваградзкі райвыканкам у Горадзенскай вобласьці. Да гэтага быў старшынёй райсавету, намесьнікам старшыні райвыканкаму, дырэктарам школы, настаўнікам — у сфэры культуры не працаваў. Нарадзіўся ён у 1971 годзе на Шчучыншчыне.

Пасаду памочніка па Берасцейшчыне цяпер займае колішні старшыня КДБ Валеры Вакульчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG