Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз вырашыў увесьці трэці пакет санкцый, вызначана дата разьвітаньня з Раманам Бандарэнкам. Найважнейшае за 19 лістапада


Разьвітаньне з Раманам Бандарэнкам адбудзецца 20 лістапада з 11-й да 12-й гадзіны ў менскай царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага (Гамарніка, 27А).

Маскоўскі суд Менску прысудзіў карэспандэнтцы БелаПАН Юліі Коцкай 8 сутак арышту за нібыта ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту 15 лістапада, якую яна асьвятляла.

У распараджэньні Радыё Свабода аказаўся шматстаронкавы «Агляд дачыненьняў ЭЗ — Беларусь», які сёньня быў разасланы лідэрам краін Эўразьвязу для вывучэньня і падрыхтоўкі да наступнага паседжаньня Рады міністраў замежных спраў ЭЗ, якое адбудзецца 7 сьнежня.

На нефармальнай відэаканфэрэнцыі міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу, якая адбываецца ў чацьвер, дасягнутая дамоўленасьць аб распрацоўцы чарговага пакету абмежавальных захадаў у дачыненьні да Беларусі.

Алена Бандарэнка, маці Рамана Бандарэнкі, перадала «Нашай Ніве» копію лябараторнага аналізу крыві яе сына. У гэтым дакумэнце відаць, што этылявага сьпірту ў крыві Рамана Бандарэнкі няма — у выніку аналізу стаіць 0.

Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць мэдыка, які перадаў Tut.by інфармацыю пра стан Рамана Бандарэнкі. Артыкул — раскрыцьцё ўрачэбнай таямніцы.

Прыняты ў ЗША «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі» пашырае паўнамоцтвы прэзыдэнта ЗША ў справе ўвядзеньня новых санкцыяў супраць Беларусі, у тым ліку ў сувязі «са спрэчнымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі 2020 году і наступнымі рэпрэсіямі з боку ўраду».

Чэмпіёнка сьвету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава страціла працу. Раней яна падпісала ліст спартовай грамадзкасьці з патрабаваньнямі адмяніць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, але потым адклікала свой подпіс.

Лукашэнка прызначыў палкоўніка міліцыі Мікалая Карпянкова намесьнікам міністра ўнутраных спраў — камандзірам унутраных войскаў. Раней Карпянкоў узначальваў Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй.

Аляксандра Канюка прызначалі паслом Беларусі ў Армэніі, Андрэй Раўкоў узначаліць дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Азэрбайджане, Юры Сянько — у Кітаі.

Замест Юрыя Бондара Міністэрства культуры ўзначаліў Анатоль Маркевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG