Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва заклікала сфармаваць эўрапейска-расейскую місію для ўрэгуляваньня ў Беларусі


Павел Латушка
Павел Латушка

Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка заклікаў кіраўніка Эўрапарлямэнта, вярхоўнага прадстаўніка Эўрапейскага зьвязу ў замежнай палітыцы і ўсе краіны ЭЗ да актыўных дзеяньняў для ўрэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі.

Зыходзячы з дакладу АБСЭ ў рамках «Маскоўскага мэханізму» і падыходу, выказанага ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту 21 кастрычніка 2020 году, гаворыцца ў звароце, анткрызіснае кіраўніцтва сярод іншых захадаў прапануе ў найбліжэйшы час сфармаваць місію высокага ўзроўню, якая б садзейнічала вырашэньню крызісу ў і вакол Беларусі.

На думку НАК, у гэтую місію важна ўключыць высокіх прадстаўнікоў ЭЗ і Расеі. Удзел Расейскай Фэдэрацыі ў вырашэньні крызісу, як гаворыцца ў звароце, вітаецца і залежыць ад гатоўнасьці даць рэальную ацэнку масаваму і жорсткаму гвалту сілавога апарату і падтрымаць падыходы беларускага грамадзтва ў справе спыненьня грубага парушэньня Канстытуцыі ў краіне.

Мэта гэтай місіі, гаворыцца ў звароце, садзейнічаць рэальнаму дыялёгу для спыненьня гвалту і рэпрэсій, прыцягненьня да адказнасьці вінаватых, вызваленьня палітычных зьняволеных і правядзеньня новых дэмакратычных выбараў.


Напярэдадні з заклікам да лідэраў Эўразьвязу увесьці трэці пакет санкцыяў супраць беларускага рэжыму і прадпрыемстваў, якія яго падтрымліваюць, у Стакгольме выступіла Сьвятлана Ціханоўская.

Таксама ў аўторак лідэры Літвы і Польшчы выступілі з заклікам да эканамічных санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG