Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Associated Press: Трампу прад'явяць сама меней адно крымінальнае абвінавачаньне


Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паўстане перад судом 4 красавіка. Як паведамляе выданьне Associated Press са спасылкай на дзьве ўласныя крыніцы інфармацыі, яму прадʼявяць шматлікія абвінавачаньні, у тым ліку — сама меней адно крымінальнае.

Абвінаваўчае заключэньне пакуль не апублікаванае, але, паводле зьвестак CNN, Трампу будзе прадʼяўлена больш за 30 абвінавачваньняў, зьвязаных з махлярствам у бізнэсе. Паводле інфармацыі АР, сярод іх адно — у цяжкім злачынстве.

Трамп падазраюць у фальсыфікацыі дакумэнтаў па выплаце сотняў тысяч даляраў порнаактрысе Стормі Дэніэлс і былой мадэлі Playboy Карэн Макдугал — «за маўчаньне» аб сэксуальных сувязях зь ім. Гэтыя сумы былі аформленыя як выдаткі на юрыдычныя паслугі падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў 2016 годзе, піша CNN.

Трамп адмаўляе, што ў яго былі раманы з Дэніэлс і Макдугал, называе сябе «абсалютна невінаватым» і сьцьвярджае, што справа палітычна матываваная і судзьдзя «яго ненавідзіць».

Калі Трамп зьявіцца ў суд, яго сфатаграфуюць і здымуць яго адбіткі пальцаў — як у любога іншага абвінавачанага. Аднак, паводле ягонага адваката, на Трампа ня будуць апранаць кайданкі і верагодна адпусьцяць у той жа дзень.

Дональд Трамп можа стаць першым экс-прэзыдэнтам у гісторыі ЗША, якому прадʼявяць крымінальнае абвінавачаньне. Гэта не перашкодзіць яму весьці перадвыбарную кампанію: Трамп плянуе зноў балятавацца ў прэзыдэнты ЗША ў 2024 годзе і ўжо выкарыстоўвае судовы перасьлед для згуртаваньня сваіх прыхільнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG