Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сёньня Раду Бясьпекі ААН узначаліць Расея. Украіна назвала гэта поўхай


Сьцяг ААН у Жэнэве
Сьцяг ААН у Жэнэве

Старшыні ў Радзе Бясьпекі ААН зьмяняюцца кожны месяц. Чаргуюцца адпаведна назвам краін паводле ангельскага альфабэту. Да Расеі гэтую пасаду займаў Мазамбік, пасьля яе старшынёй будзе Швайцарыя.

Звычайна гэтай падзеі не надаюць вялікага значэньня, бо ў краіны-старшыні няма вялікіх паўнамоцтваў: яе прадстаўнік склікае і вядзе пасяджэньні, падпісвае прынятыя дакумэнты. Тым ня менш факт, што Расея, якая пачала ў 2022 годзе поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну, стала старшынёй Рады Бясьпекі, прыцягнуў да гэтай падзеі вялікую ўвагу.

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітрый Кулеба назваў старшынства Расеі ў Радзе Бясьпекі ААН поўхай міжнароднай супольнасьці і заклікаў членаў Рады перашкодзіць спробам Расеі злоўжываць становішчам старшыні.

ЗША заклікалі Расею паводзіць сябе прафэсійна на гэтай пасадзе. Белы дом заявіў, што чакае, што Расея працягне выкарыстоўваць сваё месца ў Радзе для распаўсюджваньня дэзынфармацыі і апраўданьня сваіх дзеяньняў ва Ўкраіне: «На жаль, Расея пастаянны член Рады бясьпекі, і не існуе рэальнага міжнароднага легальнага мэханізма, каб гэта зьмяніць».

  • Напярэдадні дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская накіравала ў Раду бясьпекі ААН ліст, у якім заклікала прадухіліць разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG