Сацыял-дэмакратычная партыя прэм’ер-міністаркі Фінляндыі Саны Марын заняла другое месца з 20,7% падтрымкі. За ёй ідзе нацыяналістычная партыя «Сапраўдныя фіны» з 18,6%.
Як сьведчаць зьвесткі мінюста краіны, падлічана было 40,1 працэнта галасоў.
37-гадовая Марын сутыкаецца з крытыкай у адрас сваёй партыі, у прыватнасьці, па пытаньні аб дзяржаўных выдатках.
У выпадку перамогі НКП яе старшыня Пэтэры Орпа атрымае першы шанец сфармаваць кааліцыю для атрыманьня большасьці ў парлямэнце, а пэрыяд знаходжаньня Марын на пасадзе прэмʼер-міністра, верагодна, завершыцца.
НКП лідзіравала ў апытаньнях амаль два гады, хаця ў апошнія месяцы яе перавага памяншалася. Партыя абяцала ў выпадку прыходу да ўлады скараціць выдаткі і спыніць рост дзяржаўнага доўгу.