Пра гэта Зяленскі заявіў на прэс-канфэрэнцыі па выніках Бучанскага саміту па справядлівасьці і адказнасьці за расейскую агрэсію, у якім па відэасувязі ўдзельнічалі прадстаўнікі 47 дзяржаў і арганізацый, піша УНІАН.
Заявы аб разьмяшчэньні расейскай ядзернай зброі ў Беларусі сьведчаць пра поўную страту якой-небудзь субʼектнасьці Аляксандрам Лукашэнкам, лічыць Зяленскі, які назваў беларускага лідэра «самаабвешчаным прэзыдэнтам».
«Я думаю, што ён больш не вырашае, якая зброя знаходзіцца на яго тэрыторыі», — сказаў Зяленскі.
Прэзыдэнт Украіны таксама асудзіў дзеяньні Пуціна, які «не шкадуе нашых людзей і забівае іх» ды «ня лічыць і сваіх».
- З пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў Крамлі неаднаразова пагражалі Ўкраіне ўжываньнем ядзернай зброі.
- 25 сакавіка Пуцін заявіў, што Расея разьмесьціць сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.
- Лукашэнка абгрунтоўваў разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі патрэбай захаваньня сувэрэнітэту і незалежнасьці краіны. Ён таксама зазначыў, што аддаў распараджэньне вайскоўцам неадкладна аднавіць пляцоўкі, на якіх былі разьмешчаныя ядзерныя боегалоўкі.
- Віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі, высокі прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Жузэп Бурэль прыгразіў Расеі новымі санкцыямі ў сувязі з магчымым разьмяшчэньнем ядзернай зброі ў Беларусі і падкрэсьліў пэрсанальную адказнасьць Беларусі за гэта.