Як адзначаецца ў паведамленьні, асаблівасьцю выпрабаваньняў «стала комплекснае выкарыстаньне РСЗА з бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі, задачай якіх была выведка і перадача каардынат мэтаў».
РСЗА калібру 122 мм «Шквал» створаная беларускім ААТ «Волатаўта» і можа выкарыстоўваць ня толькі ўсю лінейку боепрыпасаў, што прымяняюцца рознымі мадыфікацыямі РСЗА «Град», але і 122-мм рэактыўныя снарады, мадэрнізаваныя на заводзе.
- Зь сярэдзіны 2022 году на тэрыторыі Беларусі пэрыядычна праводзяцца вучэньні тэрытарыяльных войскаў.
- З 28 лютага па 3 сакавіка абласныя і Менскі гарадзкі выканаўчыя камітэты праводзілі вучэньні па фармаваньні тэрытарыяльных войскаў Беларусі. З 20 сакавіка ўзровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны правяраюць у Менскай вобласьці, а з 31 сакавіка — на Горадзеншчыне.
- У лютым Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая далучыцца да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне ў выпадку ваеннага інцыдэнту на мяжы і ўварваньня ўкраінскіх салдатаў на беларускую тэрыторыю.
- 25 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў пра тое, што 1 ліпеня ў Беларусі скончаць будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Акрамя таго, Масква ўжо перадала Менску ракетны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць гэтую зброю.