Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя высылае пяць расейскіх дыпляматаў


Кіраўнік МЗС Швэцыі Тобіяс Більстром
Кіраўнік МЗС Швэцыі Тобіяс Більстром

Швэцыя аб’явіла аб высылцы пяці расейскіх дыпляматаў. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу SVT паведаміў міністар замежных спраў краіны Тобіяс Більстром.

«Іх дзейнасьць на нашай тэрыторыі была несумяшчальная з іх статусам дыпляматаў», — сказаў Більстром.

У МЗС Швэцыі быў выкліканы пасол Расеі ў Стакгольме Віктар Татарынцаў. Ён быў праінфармаваны аб высылцы дыпляматаў, паколькі, як пазначана, іх дзейнасьць не адпавядае Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах.

Тэлеканал піша, што гэтая заява была зроблена перад выхадам чарговай сэрыі фільма аб дзейнасьці расейскай разьведкі ў Даніі, Нарвэгіі, Швэцыі і Фінляндыі. Раней расьсьледавальнікі высьветлілі, што 50 караблёў РФ хадзілі па дзіўных маршрутах побач з гэтымі краінамі і зьяўляліся падчас вучэньняў NATO.

У інтэрвію расьсьледавальнікам прадстаўнік Службы дзяржаўнай бясьпекі Швэцыі заявіў, што кожны трэці супрацоўнік пасольства займаецца не дыпляматыяй, а працуе на спэцслужбы, што небясьпечна для Швэцыі.

Пра гэта ў Швэцыі гавораць не ўпершыню. У 2014 годзе галоўны аналітык службы Вільгельм Унге апісваў расейскіх разьведчыкаў як «высокаадукаваных і дастаткова маладых у параўнаньні з савецкімі часамі, энэргічных, мэтанакіраваных...». Паводле яго слоў, у асноўным спэцслужбы Расеі цікавяцца пытаньнямі палітыкі, эканомікі, бясьпекі, навукі і тэхнікі. Дзеяньні ГРУ і СВР у дакладзе сакрэтнай службы яшчэ тады называлі «галоўнай пагрозай для Швэцыі ў сфэры шпіянажу».

Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Швэцыя выслала траіх расейскіх дыпляматаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG