Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыва «Хуткая ўзаемадапамога» цяпер падтрымлівае і былых палітвязьняў


Былы палітвязень Аляксей Раманаў — адзін з тых, каму можна дапамагчы праз праект «Хуткая ўзаемадапамога».
Былы палітвязень Аляксей Раманаў — адзін з тых, каму можна дапамагчы праз праект «Хуткая ўзаемадапамога».

У праект «Хуткая ўзаемадапамога» дадалася новая катэгорыя людзей, якім можна дапамагчы, — былыя палітвязьні. Пра гэта паведаміла Свабодзе каманда праекту.

Раней па грашовую падтрымку ў «Хуткую ўзаемадапамогу» маглі зьвяртацца пацярпелыя ад рэпрэсіяў падчас або пасьля выбараў 2020 году беларусы, актывісты, якія сталі двойчы ўцекачамі ў выніку нападу Расеі на Ўкраіну. Цяпер былых палітзьняволеных зьяўляецца ўсё больш, ім патрэбная дапамога — таму дадалі новую катэгорыю, патлумачылі аўтары праекту.

Праз праект цяпер можна дапамагчы былым палітвязьням Аляксею Раманаву, Алене, а таксама жонцы былога палітвязьня Маргарыце Жук, жонцы палітвязьня Юліі Якубоўскай (дапамога будзе накіраваная іх мужам).

Таксама праз ініцыятыву можна дапамагчы шматдзетным маці, што пацярпелі ад рэпрэсій.

Стваральнікі «Хуткай узаемадапамогі» («Скорая взаимопомощь») адзначаюць, што гэта ня фонд, а праект, які наўпрост зьвязвае тых, каму патрэбная дапамога, і тых, хто гатовы дапамагчы. Калі нехта хоча праявіць салідарнасьць з кімсьці, хто пацярпеў, то атрымлівае нумар карты таго чалавека і робіць грашовы перавод.

Над праектам працуе цэлая каманда вэрыфікатараў, якая апрацоўвае запыты людзей.

Больш як за два гады праз «Хуткую ўзаемадапамогу»

  • грашовую дапамогу атрымалі 1215 чалавек,
  • грашовую дапамогу аказалі 7645 чалавек,
  • пацярпелыя атрымалі 2 670 000 BYN дапамогі наўпрост.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG