Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская прызначыла Вольгу Гарбунову прадстаўніцай у сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага Кабінэту


Вольга Гарбунова
Вольга Гарбунова

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага Кабінэту Беларусі.

У паведамленьні сьцьвярджаецца, што «прыярытэтным напрамкам дзейнасьці Вольгі Гарбуновай — былой палітзьняволенай — стане арганізацыя сыстэматычнай дапамогі палітвязьням і іх блізкім. Таксама яна ўзмоцніць працу Кабінэту па вырашэньні пытаньня палітвязьняў на міжнароднай арэне».

Вольга Гарбунова — заснавальніца прытулку для жанчын і іх дзяцей, пацярпелых ад хатняга гвалту, былая кіраўніца грамадзкага аб’яднаньня «Радзіслава». Больш за 10 гадоў яна навучала прадстаўнікоў праваахоўных органаў, сыстэмы сацыяльнай абароны і аховы здароўя, псыхолягаў і настаўнікаў працаваць з ахвярамі хатняга гвалту, прадухіляць яго цяжкія наступствы. 20 гадоў дапамагае абараняць правы уразьлівых сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці.

  • Прадстаўнік па сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага Кабінэту, паводле сваіх паўнамоцтваў, займаецца стварэньнем кансалідаванай плятформы беларускіх грамадзкіх ініцыятыў і арганізацый для павелічэньня эфэктыўнасьці іх дзейнасьці па такіх напрамках як юрыдычная, сацыяльна-псыхалягічная і гуманітарная дапамога.
  • На цяперашні момант Аб'яднаны пераходны кабінэт Беларусі складаецца з наступных палітыкаў: Сьвятлана Ціханоўская (кіраўнік), Аляксандр Азараў (аднаўленьне правапарадку), Валерый Кавалеўскі (замежныя справы), Аліна Коўшык (нацыянальнае адраджэньне), Павел Латушка (транзыт улады), Валерый Сахашчык (абарона і нацыянальная бясьпека).
  • Вакантным застаецца месца прадстаўніка па фінансах і эканоміцы. Зь 9 верасня па 2 лістапада 2022 сёлета гэтую пасаду займала Тацяна Зарэцкая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG