Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расейскія забойцы будуць пакараныя». Міністар абароны Ўкраіны адрэагаваў на ранішні абстрэл Херсона


Херсон. 24 сьнежня.
Херсон. 24 сьнежня.

Украіна зможа прадухіліць такія трагедыі, адна з якіх адбылася раніцай 24 сьнежня ў Херсоне, калі атрымае больш узбраеньняў, падкрэсьліў у Twitter міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў.

Паводле яго слоў, сёньняшні абстрэл Херсона расейскім войскам — гэта ня толькі ваеннае злачынства, але і спроба адпомсьціць жыхарам горада, якія супраціўляліся акупацыі і даказалі ўсяму сьвету, што Херсон — гэта Ўкраіна.

«Украіна зможа прадухіліць такія трагедыі, калі будзе мець больш сродкаў контрбатарэйнай барацьбы, больш артылерыі і больш дальнабойных боепрыпасаў. Такім чынам, расейскія забойцы будуць пакараныя і выгнаныя з Украіны», — падкрэсьліў міністар.

У выніку абстрэлу расейскімі вайскоўцамі цэнтра Херсона раніцай 24 сьнежня дзесяць чалавек загінулі, 55 былі параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG