Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абавязаў праходзіць мэдагляд усіх вышэйшых чыноўнікаў Беларусі, акрамя сябе


Аляксандар Лукашэнка 22 сьнежня падпісаў указ № 436 «Аб мэдыцынскім аглядзе кіроўных кадраў», у ім пералічаныя вышэйшыя кіроўныя пасады краіны, пры назначэньні на якія дзяржаўныя службоўцы павінны праходзіць спэцыяльны мэдыцынскі агляд. Прэзыдэнта краіны ў сьпісе няма.

Указ апублікаваны 24 сьнежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна зь ім, мэдыцынскі агляд праходзяць чыноўнікі, якія зьяўляюцца кандыдатамі на наступныя пасады ў Беларусі:

  • прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь і яго намесьнікі;
  • старшыня Канстытуцыйнага Суду і яго намесьнік;
  • старшыня Вярхоўнага Суду і яго намесьнікі;
  • кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта і яго намесьнікі;
  • дзяржаўны сакратар Савета Бясьпекі і яго намесьнікі (калі прызначаецца асоба зь ліку цывільных);
  • старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю і яго намесьнікі;
  • генэральны пракурор і яго намесьнікі;
  • старшыня Праўленьня Нацбанка і яго намесьнікі;
  • кіраўнік спраў прэзыдэнта і яго намесьнікі;
  • старшыня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі і яго намесьнікі (калі прызначаецца асоба зь ліку цывільных);
  • старшыні аблвыканкамаў, Менскага гарвыканкаму і іх намесьнікі;
  • старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі;
  • начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта (калі прызначаецца асоба зь ліку цывільных);
  • начальнік апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце (калі прызначаецца асоба зь ліку цывільных);
  • старшыня Сьледчага камітэта і яго намесьнікі (калі прызначаецца асоба зь ліку цывільных);
  • старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз і яго намесьнікі (калі прызначаецца асоба зь ліку цывільных);
  • старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і яго намесьнікі;
  • старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту і яго намесьнікі;
  • старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і яго намесьнік;
  • начальнік Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце і яго намесьнікі;
  • міністры, старшыні дзяржаўных камітэтаў, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, і іх намесьнікі (калі прызначаецца асоба зь ліку цывільных);
  • кіраўнік апарата Савета Міністраў;
  • упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў;
  • надзвычайныя і паўнамоцныя амбасадары Рэспублікі Беларусь, пастаянныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях;
  • памочнікі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь;
  • прэс-сакратар прэзыдэнта;
  • старшыні гарвыканкамаў і райвыканкамаў, кіраўнікі адміністрацыяў раёнаў у гарадах.

Яны абавязаны адправіцца на мэдкамісію па накіраваньні дзяржаўных органаў, якія ўключылі іх у сьпіс кандыдатаў на пасаду. Ёсьць толькі адно выключэньне — «калі іншае рашэньне не прынятае прэзыдэнтам».

Мэдагляд будзе праводзіць спэцыяльна створаная Міжведамасная мэдыцынская камісія, якая будзе працаваць на базе Рэспубліканскага клінічнага мэдцэнтру Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта. Яна ж зможа накіроўваць чыноўнікаў на мэдыка-сацыяльную экспэртызу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG