Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Moscow Times: Крэмль забараніў праўладным СМІ пісаць пра мабілізацыю ў Расеі


Расейскім праўладным СМІ забаранілі распаўсюджваць любыя заявы аб мабілізацыі ў РФ, нават калі яны зыходзяць з Дзярждумы ці Савета Фэдэрацыі РФ. Адпаведнае негалоснае распараджэньне паступіла з адміністрацыі Пуціна, піша The Moscow Times, спасылаючыся на дзьве крыніцы ў расейскіх СМІ.

«Да гэтага мы маглі пісаць і пра бягучую мабілізацыю, і пра магчымыя сцэнары і прагнозы. Цяпер усе прагнозы пастаўлены на стоп. У патрабаваньні гаворыцца, што нельга цытаваць, нават калі заяву зрабіў дэпутат Дзяржаўнай думы РФ або сэнатар», — кажа адна з крыніц выданьня.

  • 21 сьнежня міністар абароны Расеі Сяргей Шойгу прапанаваў давесьці колькасьць Узброеных сіл Расеі да 1,5 мільёна чалавек. Гэта азначае, што ў расейскае войска прапануецца адправіць яшчэ каля 350 тысяч чалавек. Шойгу заявіў, што гэта неабходна «для гарантаванага рашэньня задач па забесьпячэньні ваеннай бясьпекі РФ». Акрамя таго, міністар прапанаваў павысіць узрост прызыву ў войска на тэрміновую службу з 18 да 21 году, а гранічны ўзрост прызыву да 30 гадоў.
  • Мабілізацыя ў Расеі пачалася 21 верасьня. Міністар абароны РФ Сяргей Шойгу казаў, што для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне будуць мабілізаваныя да 300 тысяч чалавек.
  • 31 кастрычніка Мінабароны паведаміла аб завяршэньні «мерапрыемстваў частковай мабілізацыі» і спыненьні выдачы павестак. Указ аб заканчэньні мабілізацыі Уладзімір Пуцін не падпісваў, патлумачыўшы гэта тым, што ён «параіўся з юрыстамі» і «такі дакумэнт не патрэбны». Праваабаронцы адзначалі, што адсутнасьць апублікаванага ўказу аб заканчэньні мабілізацыі дае Мінабароны права зноў пачаць мабілізацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG