Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы не будзем чакаць цуду, бо мы яго ствараем самі». Як Зяленскі павіншаваў украінцаў з Калядамі


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з Калядамі. У апублікаваным у Facebook відэазвароце ён падкрэсьліў, што з прычыны вайны многія грамадзяне вымушаныя адзначаць гэтае сьвята ў чужых дамах.

Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, сёлета ўкраінцы па-іншаму адчуваюць традыцыйны дух Раства. Вайна, выбухі і стрэлы ўводзяць людзей у адчай.

«Вячэра за сямейным сталом ня можа быць такой смачнай і цёплай. Каля яго могуць быць пустыя крэслы. А нашы дамы і вуліцы не могуць быць такімі сьветлымі... З прычыны сырэн, паветранай трывогі, а яшчэ горш — выбухаў», — сказаў ён.

«Але безнадзейнасьці і адчаю хочуць ад нас «зло і цемра». На самай справе ўкраінцы супрацьстаяць гэтаму злу ўжо больш за 300 дзён і восем гадоў, але яны не дазволяць акупантам дамагчыся жаданага, падкрэсьліў у сваёй прамове прэзыдэнт Украіны.

«У гэтай бітве ў нас ёсьць яшчэ адна магутная і эфэктыўная зброя. Молат і меч нашага духу і сьвядомасьці. Мудрасьць Божая. Мужнасьць і адвага...», — заявіў Зяленскі.

Акрамя таго, ён падкрэсьліў, што «галоўны ўчынак мужнасьці ўкраінцаў — гэта вытрымка і давядзеньне сваёй справы да канца, нягледзячы ні на якія цяжкасьці. І праўдай асьветлены шлях нашай дзяржавы да перамогі». Як адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы, «наша праўда — гэта барацьба за свабоду, якая мае высокую цану. Але рабства яшчэ вышэй».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG