У дамове, разьмешчанай на партале ўвечары 24 сьнежня Ўпраўленьнем па эксплюатацыі будынкаў Фэдэральнага Сходу Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Расеі, паказана, што заказчык набывае шэсьць піхтаў Нордмана вышынёй да 4,5 мэтра і з густой сымэтрычнай кронай за 281 тысячу рублёў (≈ 4120 даляраў). Закупка ажыцьцяўляецца ў адзінага пастаўшчыка.
- У сакавіку бягучага году расейскі ўрад на распараджэньне Ўладзіміра Пуціна зацьвердзіў сьпіс дзяржаў, якія, на думку ўладаў, зьдзяйсьняюць у дачыненьні да Расеі і яе грамадзян «недружалюбныя дзеяньні». На дадзены момант у сьпісе 49 краін, сярод якіх — Польшча. СМІ адзначаюць, што чыноўнікі Савету Фэдэрацыі неаднаразова і публічна пагражалі Польшчы мерамі, уключаючы ваенныя, у адказ на нібыта «русафобію», якую, на іх думку, заахвочвае кіраўніцтва гэтай краіны.