Судзьдзя Павел Клімаў прызначыў жанчыне 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 250 базавых велічыняў.
Абвінавачаньне прадстаўляла пракурор Тацяна Касьцюшка. Яна запрасіла для палітзьняволенай 6 гадоў пазбаўленьня волі. Але судзьдзя ў выніку прызначыла жанчыне 5 гадоў калёніі.
- «Чорная кніга Беларусі» паўстала ў верасьні 2020 году ў адказ на гвалт з боку супрацоўнікаў сілавых структур. У аднайменным тэлеграм-канале публікаваліся асабістыя дадзеныя людзей, якія спрычыніліся да фальсыфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.
- Ня так даўно стала вядома, што ў праект «Чорная кніга Беларусі» амаль ад моманту стварэньня быў укаранёны супрацоўнік ГУБАЗіКу Артур Гайко, які адпрацаваў у «ЧКБ» дзевяць месяцаў. Гайко меў зьвесткі пра людзей, якія дасылалі ў чат-бот «ЧКБ» інфармацыю пра чыноўнікаў і сілавікоў. Выявілі яго толькі ў траўні 2021 году.