Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды дадуць Украіне 2,5 млрд эўра, — Зяленскі пасьля размовы з прэм’ерам гэтай краіны


Прэм'ер Нідэрляндаў Марк Рутэ і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Архіўнае фота
Прэм'ер Нідэрляндаў Марк Рутэ і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў аб рашэньні Нідэрляндаў выдзеліць Украіне 2,5 мільярда эўра дапамогі.

«Меў важную размову з прэмʼер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ. Падзякаваў за рашэньне аб выдзяленьні 2,5 млрд эўра на дапамогу Ўкраіне ў барацьбе з агрэсарам. Мы цэнім падтрымку Нідэрляндаў! І мы працягваем разам працаваць над умацаваньнем абараназдольнасьці, энэргетычнай стабільнасьці, аднаўленьнем крытычнай інфраструктуры», — напісаў Зяленскі ў тэлеграме.

Раней у гэтым месяцы міністар замежных спраў Нідэрляндаў Вопке Гукстра заявіў, што краіна гатова прыняць у сябе трыбунал для разгляду спраў, зьвязаных з поўнамаштабнай вайной Расеі супраць Украіны.

Паводле яго, Нідэрлянды разам з ЭЗ будуць патрабаваць ад міжнароднай супольнасьці падтрымкі, у прыватнасьці фінансавай, для гэтага трыбуналу. Гукстра лічыць, што новы суд не павінен перашкаджаць працы Міжнароднага крымінальнага суду, які з сакавіка расьсьледуе ваенныя злачынствы Расеі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG