Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік іранскага генштабу заявіў пра «эфэктыўнасьць» дронаў, пастаўкі якіх Іран раней адпрэчваў


Дрон над Кіевам, кастрычнік 2022 году
Дрон над Кіевам, кастрычнік 2022 году

Начальнік Генэральнага штабу Ірану Мухамад Багеры назваў доказам «эфэктыўнасьці» іранскіх бесьпілётнікаў паведамленьні аб выкарыстаньні Расеяй гэтых дронаў у вайне супраць Украіны. Пры гэтым Іран ня раз адмаўляў пастаўкі зброі Расеі для вядзеньня баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.

Кіеў і яго заходнія саюзьнікі ня раз абвінавачвалі Расію ў выкарыстаньні іранскіх дронаў-камікадзэ для ўдараў па ўкраінскіх гарадах у ходзе ваеннага ўварваньня — у прыватнасьці, пры абстрэлах крытычна важнай для Ўкраіны энэргетычнай інфраструктуры.

«Акрамя таго, што многія з гэтых сьцьвярджэньняў могуць быць ілжывымі, гэта па сутнасьці сьведчыць аб эфэктыўнасьці, важнасьці і высокім узроўні Ісламскай рэспублікі ў тым, што тычыцца дронаў», — цытуе Мухамада Багеры іранскае агенцтва навін «Тасьнім».

Заходнія краіны ў сувязі з ужываньнем іранскіх дронаў ва Ўкраіне ўвялі санкцыі супраць шэрагу іранскіх фірмаў і членаў ваеннага камандаваньня Ірану. Пад санкцыі трапіў і генэрал Багеры.

Мухамад Багеры
Мухамад Багеры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG