Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты прагназуць спад ВУП Беларусі ў 2022 годзе на 4,6 працэнта


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Спад зьвязаны з праблемамі ў такіх важных галінах эканомікі, як прамысловасьць, транспарт, гандаль, ІТ-сэктар. Пры гэтым капітальныя ўкладаньні бізнэсу скараціліся на чвэрць.

Эўразійскі банк развіцця падвёў вынікі развіцьця дзяржаў – удзельніц аб'яднаньня ў 2022 годзе і прадставіў прагноз асноўных макраэканамічных паказчыкаў краін рэгіёну на 2023 і 2024 гады.

Аб Беларусі экспэрты ЭАБР пішуць, што інвэстыцыйная актыўнасьць тут заставалася нізкай ва ўмовах нявызначанасьці – капітальныя ўкладаньні скараціліся на 25,3% ( па стане на лістапад), у тым ліку ў машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі на 42,2% , — гаворыцца ў аглядзе ЭАБР.

Фізычныя абʼёмы паставак беларускіх тавараў за мяжу зьменшыліся на дзясяткі працэнтаў, як і імпарт у краіну. У выніку падзеньне зазналі прамысловасьць (на 6,1% у студзені–верасні), грузаабарот транспарту (на 25,2%), аптовы гандаль (на 16,7%). Ва ўмовах высокай нявызначанасьці пэрспэктыў эканомікі, зьніжэньня вытворчасьці і ўскладненьня паставак тавараў у краіну інвэстыцыйная актыўнасьць скарацілася на 18,1%. Другасныя эфэкты падзеньня выпуску распаўсюдзіліся на спажывецкі попыт: абарот раздробнага гандлю за 9 месяцаў упаў на 2,5%.

Акрамя таго, як адзначаюць у ЭАБР, у пэрспэктыве беларускія прадпрыемствы сутыкнуцца з наступствамі скарачэньня інвэстыцый. Так, за лістапад капітальныя ўкладаньні гэтага годау скараціліся на 25,3 працэнта, у тым ліку ў машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі — на 42,2 працэнта.

Што да гэтага года, у банку зноў абнавілі базавы прагноз па ВУП Беларусі — «мінус» 4,6% па выніках сьнежня.

Таваразварот падае ў Беларусі ўжо даўно, таму яго зьніжэньне ў раздробным гандлі ў студзені–лістападзе на 3,4 працэнта ў супастаўных цэнах да студзеня–лістапада 2021 году азначае зьніжэньне да і без таго нізкай базы, хоць тэмпы падзеньня восеньню крыху запаволіліся, паведамляе выданьне «Белорусы и рынок».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG