Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Нацыянальнага мастацкага музэю звольнілі 18 чалавек пасьля публікацыі ў праўладным тэлеграм-канале

абноўлена

Гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Ўладзімер Пракапцоў. Архіўнае фота
Гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Ўладзімер Пракапцоў. Архіўнае фота

З Нацыянальнага мастацкага музэю звольнілі 18 чалавек з палітычных прычын.

Пра гэта Zerkalo паведамілі чытачы і знаёмыя звольненых.

Паводле інфармацыі выданьня, рашэньні аб звальненьні 18 чалавек прынялі ў адзін дзень — 23 сьнежня 2022 году. За тыдзень да гэтага, 17 сьнежня, у адным з прапагандысцкіх рэсурсаў зьявіліся абразьлівыя нататкі пра намесьніцу дырэктара Нацыянальнага мастацкага музэю па навуковай і асьветнай працы Сьвятлану Анейку і кіраўніцу аддзелу беларускага мастацтва XX–XXI стагодзьдзяў Кацярыну Ізафатаву.

У выніку абедзьвюх супрацоўніц звольнілі. Таксама страціў сваю пасаду намесьнік дырэктара ў агульных пытаньнях і рэстаўрацыі Сяргей Вечар. У выніку ў гендырэктара Ўладзімера Пракапцова, які падпісаў загады аб звальненьні, не засталося ніводнага намесьніка.

Таксама звольненыя загадчыка выставачнага аддзелу Яўгенія Сабалеўская, рэстаўратары Сьвятлана Дзікуць і Аляксандар Лагуновіч-Чарапко, загадчыца сэктару ўліку Тацяна Мартуль, піша Reform.by.

Прапагандысцкі тэлеграм-канал КрысолOFF апублікавааў іх фота на прыступках музэю з пратэставымі плякатамі.

Супрацоўнікаў, у прыватнасьці Кацярыну Ізафатаву, прапагандысты абвінавацілі ў карупцыі. У 2021 годзе музэй купіў у мастака Ўладзімера Царыковіча, мужа Ізафатавай, карціну «Крык» (2020). Прапагандыстам не спадабалася ні сама карціна, ні сума, якую за яе заплацілі — 10 875 беларускіх рублёў. Пры гэтым прапагандысты зусім не згадалі той факт, што набыцьцё любога твору мастацтва ў калекцыю музэю праходзіць выключна праз экспэртызу дзьвюх камісій — у Беларускім саюзе мастакоў і ў Міністэрстве культуры.

Гэтае ня першыя звальненьні з мастацкага музэю. На пачатку сьнежня 2022 году адтуль прыйшлося звольніцца Ірыне Моніч, маці мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча. Апошняга звольнілі з музэю яшчэ ў 2020 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG