Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны пракурор: Расея ўжо выдала 16 беларусаў, абвінавачаных у «экстрэмізме», хутка выдадуць яшчэ 9


Генэральны пракурор Андрэй Швед
Генэральны пракурор Андрэй Швед

Генэральны пракурор Андрэй Швед на тэлеканале СТВ расказаў, што ў 2022 годзе Расея ўжо выдала афіцыйнаму Менску 16 беларускіх грамадзян, якіх абвінавачваюць паводле «экстрэміскіх» артыкулаў.

Паводле пракурора, у Беларусі сёлета выявілі больш за 5 тысяч справаў «экстрэміскай скіраванасьці».

Швед сказаў, што ўлады РФ сёлета прынялі 25 «станоўчых рашэньняў» па запытах аб выдачы ў Беларусь і ў найбліжэйшы час маюць выдаць астатніх.

Паводле Шведа, у Казані таксама асудзілі грамадзяніна Расеі за зьнявагу супрацоўніка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, а агулам у Расеі за «экстрэміцскія» дзеяньні распачалі 6 крымінальных справаў супраць расейскіх грамадзян на запыт беларускіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG