Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі разблякавала сайт газэты «Белорусы и рынок»


Міністэрства інфармацыі Беларусі разблякавала сайт «Белорусы и рынок» — паводле афіцыйнай фармулёўкі,  «у сувязі з устанаўленьнем факту адсутнасьці парушэньня заканадаўчых актаў».

Як паведамляе рэдакцыя, з моманту аднаўленьня доступу ў Беларусі сайт «Белорусы и рынок» (belmarket.by) пачне абнаўляцца ў звычайным рэжыме.

23 ліпеня Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да сайту газэты ў Беларусі «з прычыны распаўсюджваньня на сайце выданьня гіпэрспасылак на матэрыялы, прызнаныя судом экстрэмісцкімі». Сайт быў даступны за межамі краіны, аднак на ім абнаўляўся толькі разьдзел навін.

Раней у гэтым месяцы рэдакцыя выданьня паведаміла, што атрымала ліст зь Міністэрства інфармацыі, у якім гаворыцца аб ануляваньні пасьведчаньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі газэты «Белорусы и рынок». На падставе гэтага загаду рэдакцыя заявіла аб спыненьні выпуску друкаванай вэрсіі газэты.

Пакуль няясна, ці разблякаваньне сайту пацягне за сабою вяртаньне дзяржаўнай рэгістрацыі для выданьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG