Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Башар Асад на сустрэчы з прэм’ерам Галоўчанкам: «Дамаску і Менску пакуль не ўдалося дабіцца вялікага ўзаемадапаўненьня ў эканоміках»


Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка з прэмʼер-міністрам Сырыі Хусэйнам Арнусам, 23 лістапада 2022 году
Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка з прэмʼер-міністрам Сырыі Хусэйнам Арнусам, 23 лістапада 2022 году

Дамаску і Менску пакуль не ўдалося дабіцца «вялікага ўзаемадапаўненьня ў эканоміках дзьвюх краін», але «для ўмацаваньня ўзаемавыгаднай супрацы ёсьць вялікі патэнцыял», заявіў прэзыдэнт Сырыі Башар Асад на сустрэчы з прэмʼер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.

«Ваш візыт вельмі важны для нас. Гэта толькі пачатак. За гэтыя два дні мы падпісалі даволі шмат пагадненьняў. Лічу, зараз неабходна сканцэнтравацца на некалькіх асноўных і дабіцца іх рэалізацыі», — цытуе Асада прэс-служба беларускага ўраду.

Паведамляюць, што ў рамках двухдзённага (23–24 лістапада) візыту ў Дамаск дэлегацыя ўраду Беларусі перадала «гуманітарны груз для сырыйскага народу, у складзе якога мэдыкамэнты, дзіцячае адзеньне і абутак». Вага грузу каля 2,3 тоны.

23 лістапада Галоўчанка сустракаўся з прэмʼер-міністрам Сырыі Хусэйнам Арнусам.

У выніку перамоваў падпісаныя шэсьць пагадненьняў і мэмарандумаў аб узаемаразуменьні ў сфэрах гандлёвага абмену, адукацыі, жыльлёвага будаўніцтва, транспарту, прамысловасьці і мытні, паведаміла інфармацыйнае агенцтва Sana.sy.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG