Раманчанка перажыў Галакост, ён быў вязьнем чатырох нацысцкіх канцлягераў. Пасьля вайны ён быў віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднага камітэту былых вязьняў Бухэнвальд-Дора ад Украіны. Аб гібелі Раманчанкі стала вядома 21 сакавіка. У яго кватэру трапіў снарад.
За перайменаваньне вуліцы Турмгутштрасэ на пачатку лістапада прагаласавалі 33 чалавекі, у тым ліку мэр Ляйпцыгe Буркгард Юнг. 17 чалавек прагаласавалі супраць, трое ўстрымаліся. Цяпер вуліца называецца Барыс-Раманчанка-штрасэ.
У траўні вуліцу прапаноўвалі перайменаваць у гонар Зяленскага, тады гарадзкая рада адхіліла прапанову, спаслаўшыся на тое, што вуліцы ў Ляйпцыгу можна называць у гонар людзей, якія памерлі прынамсі пяць гадоў таму, перадае MRD.
• У расейскай місіі ў Нямеччыне рашэньне ляйпцыскай Гарадзкой рады назвалі «недружалюбным крокам», — перадае RT.
Масква паабяцала даць на яго «адпаведны адказ».