Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На патрабаваньне пракуратуры інтэрнэт-кнігарня выдаліла «экстрэмісцкія» кнігі, у тым ліку зь перакладам верша Бродзкага


Ілюстрацыя з «Баляды пра маленькі буксір»
Ілюстрацыя з «Баляды пра маленькі буксір»

Згодна з патрабаваньнем пракуратуры Савецкага раёну Менску прыбраныя прапановы аб куплі трох кніг, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Пракуратура інфармуе, што па выніках выкананьня актаў нагляду тры кнігі былі выключаныя з продажу.

Сярод іх:

  • «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сымбалі. Колеры»
  • «Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі: Плянаваньне. Забесьпячэньне. Ажыцьцяўленьне (1941–1944 гг.)»
  • «Баляда пра маленькі буксір».

Апошняя зьяўляецца беларускім перакладам дзіцячага верша Ёсіфа Бродзкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG