Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Instagram «Вясны» прызналі «экстрэмісцкім» ужо двойчы


Зьняволеныя прадстаўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна»
Зьняволеныя прадстаўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна»

17 лістапада суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў шэраг каналаў і старонак у Instagram «экстрэмісцкімі матэрыяламі», сярод іх і старонка праваабарончага цэнтру «Вясна» ў Instagram.

Арганізацыя нагадвае, што старонка ўжо была прызнаная «экстрэмісцкай» 27 студзеня 2022 года рашэньнем суду Чыгуначнага раёну Гомля.

Па-ранейшаму ў сьледчым ізалятары трымаюць сяброў ПЦ «Вясна». Гэта старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, сябра рады ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч, юрыст, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч. Каардынатар валянтэрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова і валянтэр Андрэй Чапюк, асуджаныя на 15 і 6 гадоў пазбаўленьня волі адпаведна, чакаюць апэляцыйнага перагляду крымінальнай справы; сябра «Вясны», кіраўнік Цэнтру стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі і адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі.

У кастрычніку Бяляцкі стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, Стэфановіч пераабраны віцэ-прэзыдэнтам Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG