Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы: «Беларусы змагаюцца за свабоду дэмакратыі, і мы падрымліваем іх»


Сьвятлана Ціханоўская і Анджэй Дуда. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская і Анджэй Дуда. Архіўнае фота

«Свабоднае і моцнае грамадзтва Беларусі ў пэўны дзень зможа супрацьстаяць ціску расейскага суседа», — сказаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу ў Коўне на канфэрэнцыі «Ідэя Эўропы».

Анджэй Дуда ў сваёй прамове адзначыў, што сёньня слова «свабода» атрымала новыя вымярэньні, і ўзгадаў у гэтым кантэксьце сярод інашага барацьбу беларусаў з аўтарытарным рэжымам.

«Кожны дзень украінцы змагаюцца за свабоду ад нашэсьця. Беларусы таксама змагаюцца за свабоду дэмакратыі, змагаюцца з аўтарытарным рэжымам, рэжымам Лукашэнкі. Падтрымліваем іх. Таму што свабоднае і моцнае грамадзтва Беларусі ў пэўны дзень зможа супрацьстаяць ціску расейскага суседа», — сказаў Анджэй Дуда.

Прэзыдэнт Польшчы адзначыў, што Эўропа ў сваю чаргу сёньня змагаецца і за сваю энэргетычную свабоду. Ён падрымаў пашырэньне ЭЗ праз уключэньне ў аб’яданьне балканскіх краін і Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG