На мітынгу за Лукашэнку ў Шаркоўшчыне Віцебскай вобласьці выступіў індывідуальны прадпрымальнік Вадзім Рылаў, які скрытыкаваў гвалт супраць мірных удзельнікаў пратэстаў і катаваньні людзей у зьняволеньні. Жанчына, якая крычыць на выступоўцу – галоўная спэцыялістка райвыканкаму ў пытаньнях фізкультуры, спорту, турызму, міжнароднай і праектнай дзейнасьці Натальля Арэшкава.