Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў расейскай службы Радыё Свабода дэпартуюць зь Беларусі


Затрыманых у Менску журналістаў расейскай службы Радыё Свабода Юлію Вішнявецкую і Андрэя Кісялёва выпусьцілі з Партызанскага РУУС.

Як паведаміла сама Вішнявецкая, цяпер на машыне расейскай амбасады яны едуць па рэчы і пасьля іх адвозяць у Смаленск. Дэпартацыя з забаронай уезду на 5 гадоў.

Вішнявецкая і Кісялёў – супрацоўнікі Маскоўскага бюро Радыё Свабода. Перад іх ад'ездам у Менск рэдакцыя запрасіла ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі афіцыйны дазвол на акрэдытацыю сваіх супрацоўнікаў для працы на тэрыторыі краіны.

Журналістаў затрымалі ўдзень 21 жніўня для праверкі дакумэнтаў каля Менскага трактарнага заводу. Зь імі разам быў затрыманы актывіст, які раздаваў улёткі каля МТЗ. Яго імя і далейшы ягоны лёс журналісты ня ведаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG