Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі настаўніцу — выносіла сьмецьце і зьнікла


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Гомлі невядомыя, імаверна, міліцыянты, затрымалі настаўніцу Іну Барысенку. Паводле яе дачкі Тацяны, маці панесла на вуліцу сьмецьце і зьнікла.​

«Гэта было недзе каля 13.30. Маці панесла сьмецьце, у хатнім адзеньні, і не вярнулася. Я чакала, думала, мо з суседзямі размаўляе. Але прайшло дваццаць хвілін — а яе няма. Я выйшла на вуліцу — нідзе нікога. Праз хвілін дваццаць маці патэлефанавала і сказала, што яна ў Цэнтральным РАУС», — сказала Тацяна.Яна дадала, што маці хадзіла на акцыі пратэсту ў Менску і Гомлі і давала інтэрвію незалежным СМІ.

Цяпер дачка стаіць пад РАУС, але міліцыянты адмаўляюцца даць ёй інфармацыю, што з маці і калі яна выйдзе. «Больш за тры з паловай гадзіны я стаю пад РАУС, мне ніхто нічога ня кажа. Толькі сказалі, што «калі твая маці выйдзе — ты яе ўбачыш», — дадала дзяўчына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG