Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія і Латвія ўвядуць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў


У Лебедзеве (Менская вобласьць) АМАП затрымліваў і зьбіваў жыхароў, якія несьлі калектыўную заяву ў сельвыканкам, 12 жніўня
У Лебедзеве (Менская вобласьць) АМАП затрымліваў і зьбіваў жыхароў, якія несьлі калектыўную заяву ў сельвыканкам, 12 жніўня

Эстонія і Латвія ўвядуць нацыянальныя санкцыі ў дачыненьні да службовых асобаў Беларусі, гаворыцца ў сумеснай заяве зьнешнепалітычных ведамстваў дзьвюх краін.

Санкцыі будуць пэрсанальнымі і будуць тычыцца асоб, якія адказваюць за фальсыфікацыю выбараў і прымяненьне празьмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў у гарадах Беларусі.

Краіны ўжо падрыхтавалі сьпісы службовых асобаў Беларусі.

Санкцыі будуць уключаць забарону на выдачу віз.

«Двухбаковыя дзеяньні па ўвядзеньні нацыянальных санкцый будуць ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з працэдурамі краін да плянаванага ўвядзеньня санкцый з боку Эўразьвязу», — пазначана ў паведамленьні.

Эстонія і Латвія заклікалі да мірнага і законнага ўрэгуляваньня цяперашняга крызісу ў краіне, а таксама адзначылі, што Беларусь зьяўляецца і застанецца «важнай суседняй дзяржавай для Эстоніі і Латвіі».

Раней Міністэрства замежных спраў Літвы ўнесла Аляксандра Лукашэнку і 31 беларускага чыноўніка ў сьпіс неўязных. Акрамя Лукашэнкі, у сьпіс трапілі службовыя асобы АМАП, КДБ і Цэнтравыбаркаму Беларусі. Іх імёны не былі раскрытыя.

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус сказаў, што гэта будзе ўклад Літвы ў калектыўныя дзеяньні Эўразьвязу пасьля падзей у Беларусі. 19 жніўня на спэцыяльным саміце кіраўнікі краін ЭЗ не прызналі вынікі выбараў у Беларусі. Неўзабаве будзе прынята рашэньне аб санкцыях у дачыненьні да самога Лукашэнкі, яго найбліжэйшага атачэньня і беларускіх сілавікоў. Раней найбуйнейшыя партыі, прадстаўленыя ў Эўрапейскім парлямэнце, ужо абвясьцілі Лукашэнку пэрсонай нон грата, суправадзіўшы заяву словамі «Zhyvie Belarus!» («Жыве Беларусь!»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG