Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Да стабілізацыі сытуацыі ў Беларусі». Украіна ўзмацніла ахову украінска-беларускай мяжы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіна ўзмацніла ахову ўкраінскай дзяржаўнай мяжы напярэдадні сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці.

Як паведамілі Свабодзе ў адміністрацыі памежнай службы, дадатковыя сілы рэзэрву задзейнічалі «для гарантаваньня высокага ўзроўню бясьпекі на мяжы, зьніжэньня ваенных і тэрарыстычных пагрозаў», а таксама каб супрацьстаяць распаўсюджваньню каранавірусу.

Прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка ўдакладніў, што ўзмоцнены рэжым аховы мяжы на беларускім кірунку будзе ажыцьцяўляцца да «поўнай стабілізацыі сытуацыі ў Беларусі».

Ён дадаў, што пакуль «украінскія памежнікі ніводнага разу не зафіксавалі перамяшчэньня (на тэрыторыі Беларусі. — РС) нейкай тэхнікі ўздоўж супольнага ўчастку мяжы».

  • На беларуска-ўкраінскай мяжы працуе 7 пунктаў пропуску.
  • 20 жніўня Міністэрства замежных спраў Украіны перадало кіраўніцтву краіны прапановы аб далейшым разьвіцьці ўкраінска-беларускіх дачыненьняў і рэагаваньні на сытуацыю, якая склалася ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
  • Такія прапановы былі распрацаваныя па выніках кансультацый з украінскім амбасадарам у Беларусі Ігарам Кізімам, які быў адкліканы 17 жніўня пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб умяшаньні Ўкраіны ва ўнутраныя справы Беларусі і перадачы Расеі затрыманых на беларускай тэрыторыі прадстаўнікоў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», якія ваявалі на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу.
  • Дзяржаўная мяжа паміж Беларусьсю і Ўкраінай складае 1084,2 км, зь іх 758,3 км — на сухапутным участку, 325,9 км — на водным участку (па рэках Дняпро, Сож і Прыпяць) і каля 120 км па зоне адчужэньня каля Чарнобыльскай АЭС. Прылеглая да дзяржаўнай мяжы тэрыторыя цяжкапраходная, вялікія плошчы пакрытыя густымі лясамі, балотамі, невялікімі азёрамі і разгалінаванай сеткай мэліярацыйных каналаў, большая частка зь якіх даўно не працуе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG