Калектыў «Гроднаэнэрга» зьвярнуўся да кіраўніцтва свайго прадпрыемства, гораду і вобласьці з пэтыцыяй, пад якой падпісаліся 668 чалавек.
У звароце энэргетыкі паведамілі, што заклапочаныя сытуацыяй у Беларусі пасьля выбараў 9 жніўня і не прызнаюць вынікі выбараў. Яны патлумачылі, што ня могуць далучыцца да агульнанацыянальнага страйку, бо ад іхных рашэньняў залежыць функцыянаваньне сыстэмаў жыцьцезабесьпячэньня грамадзянаў і працы ўсіх галінаў гаспадаркі, але выказалі салідарнасьць з удзельнікамі мірных пратэстаў.
Энэргетыкі выклалі шэраг патрабаваньняў да ўладаў:
- правесьці новыя сумленныя выбары прэзыдэнта,
- спыніць гвалт і незаконныя затрыманьні ў дачыненьні да мірных грамадзянаў,
- вызваліць усіх незаконна затрыманых і палітвязьняў,
- пакараць тых, хто затрымліваў і біў зьняволеных.
Усяго на прадпрыемстве «Гроднаэнэрга» працуе каля 1000 чалавек.