Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Па матывах сумленьня». Рапарт аб звальненьні падаў пракурорскі работнік зь Менску


Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні падчас пратэстаў у Менску
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні падчас пратэстаў у Менску

21 жніўня рапарт пра звальненьне падаў памочнік пракурора Першамайскага раёну Менску Яўген Бабак.

«Па матывах сумленьня. P.S. Перастаньце рабіць зь мяне героя», — напісаў пад допісам у Інстаграм з фатаздымкам рапарту аб звальненьні і пасьведчаньнем работніка пракуратуры.

Як высьветліла «Наша Ніва», Яўген Бабак да звальненьня спрабаваў завесьці крымінальную справу па факце зьбіцьця матацыклістаў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ ў менскім мікрараёне Ўручча.

Кадры зьбіцьця матацыклістаў, якія ляжаць на зямлі, зьявіліся ў сацыяльных сетках 11 жніўня. Гэта было каля разьвязкі ва Ўруччы, дзе ў той дзень аўтамабілісты і матацыклісты сыгналілі на знак пратэсту супраць абстрэлу мірных дэманстрантаў і фальсыфікацыі выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG